piątek, 7 lutego 2020

ЎЎЎ 1. Гэраклія Бяляк. Генэрал Яўген Вішнеўскі ды Якутыя. Ч. 1. Койданава. "Кальвіна". 2020.


    Яўген Кандрацьевіч Вішнеўскі нарадзіўся 1 (13) лістапада 1876 г. у павятовым месьце Берасьце-Літоўскае Гарадзенскай губэрні (па іншых зьвестках у Палтаўскай губэрні) Расейскай імпэрыі, належыў да дваранаў Гарадзенскай губэрні ды быў выхаваны ў расейскім вялікадзяржаўным духу.
    У 1894 г. скончыў Брэст-Літоўскую прагімназію, а ў 1898 г. Адэскую юнкерскую пяхотную вучэльню. 1894 г. вальнапісаны ў Брэст-Літоўскім крапасным пяхотным палку. У 1899 г. падпаручнік 7-го пяхотнага Рэвельскага палку, у 1903 г. паручнік.
    У пэрыяд руска-японскай вайны знаходзіўся ў 7-м Усходне-Сыбірскім стралковым палку, палкавы скарбнік. Штабс-капітан (1907), палкавы ад’ютант (1910), камандзір нестраявой роты (1912); быў на пасадзе начальніка гаспадарчай часткі (1913). У 1-ю ўсясьветную вайну камандзір 2-й роты, капітан (1914). 6 лістапада 1914 г. быў паранены. Ад 30 студзеня 1915 г. камандзір батальёну. За баявую доблесьць было нададзенае званьне  падпалкоўніка (1915), затым палкоўніка (1916). Часова выконваў абавязкі камандзіра 7-го Сыбірскага стралковага палку (1916). Ад сакавіка 1917 г. камандзір 64-го Сыбірскага стралковага палку, ад кастрычніка 1917 г. 25-го Сыбірскага стралковага запаснога палка.
    1 студзеня 1918 г. у Томску Яўген Вішнеўскі разам з іншымі арганізаваў таемнае афіцэрскае таварыства, мэтаю якога было зьвяржэньне бальшавіцкай улады. 27 траўня 1918 г. пры ўдзеле падпалкоўніка Анатоля Пепяляева таемная арганізацыя зьдзейсьніла пераварот, у выніку чаго 31 траўня ў Томску была ўсталявана ўлада “Сыбірскага ўраду” Пятра Валагоцкага. 1 чэрвеня 1918 г. Вішнеўскі быў прызначаны камандзірам 2-го Томскага палку (потым Марыінскага). 23 чэрвеня 1918 г. ён ужо камандуе 1-ой Томскай Сярэдне-Сыбірскай стралковай дывізіяй у складзе 1-га Сярэдне-Сыбірскага стралковага корпуса Пепяляева. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Ўсходняй Сыбіры. ад 14 кастрычніка 1918 г. памагаты камандзіра 1-го Сярэдне-Сыбірскага корпусу, а з 27 кастрычніка 1918 г. начальнік корпуснай акругі. Загадам Вярхоўнага правіцеля А. Колчака 11 сьнежня 1918 г. Вішнеўскі быў прызначаны Галоўным начальнікам Самара-Вуфімскага краю, кіраваў фармаваньнем мясцовага самакіраваньня, вырашаў мабілізацыйныя ды іншыя патаньні. Пасьля таго як у ноч на 31 сьнежня 1918 г чырвонымі была занятая Вуфа, перавёў сваё камандаваньне ў Залатавуст, а ў сакавіку 1919 г., пасьля пераходу ўлады ў Вуфе да белых, ізноў вярнуся туды. Ад 15 красавіка па 5 жніўня 1919 г. выконваў абавязкі начальніка военна-адміністрацыйнага кіраваньня раёну Заходняй арміі. У жніўні 1919 г. быў камандзіраваны ў распараджэньне галоўнакамандуючага Ўсходнім фронтам. Са жніўня 1919 г. начальнік 7-й Сыбірскай стралковай дывізіі 1-й Сыбірскай арміі. Удзельнік г. зв. Сыбірскага Ледзянога паходу. Ад кастрычніка 1921 г. камандзір Сыбірскага стралковага палку ў складзе войскаў Часавага Прыамурскаго Ўраду, ад сакавіка 1922 г. камандзір 3-й асобай стралковай брыгады. Ад восені 1921 г. па вясну 1922 г. камандзір 1-га Сыбірскага стралковага палку. У лістападзе 1922 г. удзельнічаў у паходзе з тэрыторыі Маньчжурыі на Хабараўск, у баях пад Валачаяўкай.
    У 1922-1923 гг. Яўген Вішнеўскі удзельнічаў у паходзе генэрала Анатоля Пепяляева на Якуцк, каб зьліквідаваць там Савецкую ўладу, але гэтая спроба была няўдалай. Удзельнічаў у блякадзе чырвонага атрада Яна Строда ў вёскі Сагыл-сыгі (Сасыл-сысы). 10 траўня 1923 г. Вішнеўскі быў адпраўлены з групай вайскоўцаў Пепяляевым у Ахоцк, 22 чэрвеня 1923 г. ён выйшаў на Ахоцкае ўзьбярэжжа, дзе быў падабраны японскай шхунай. Праз Японію перабраўся ў Маньчжурыю і такім чынам пазьбегнуў паланеньні чырвонымі.
    Ад 1925 г. Вішнеўскі служыў касірам на Сунгарыйскіх млынах у Хайлары. Ад 1928 г. рахункавод, упраўляючы канторай выдавецтва руска-кітайскай газэты “Гунъ-Бао”. Сябра Далёка-Ўсходняга аддзелу Расійскага агульнавайсковага саюзу. На 18 сакавіка 1937 г. упаўнаважаны 3-го аддзела Бюро расійскіх эмігрантаў у Маньчжурыі (БРЭМ) па групе рускіх службоўцаў выдавецтва газэты “Гунъ-Бао” ў Харбіне (да 1937 г.). У 1938 г. брокер страхавога таварыства “Імсэн” у Харбіне. А 1939 бугальтар тэхнічна-будаўнічага пададзелу 4-го аддзелу БРЭМ. Ад кастрычніка 1939 г. па красавік 1940 г. упаўнаважаны 3-га аддзелу БРЭМ па групе рускіх службоўцаў тэхнічнай канторы таго ж пададзелу. Ад 1942 г. чалец Аб’яднаньня выпускнікоў Адэскай пяхотнай юнкерскай вучэльні. У 1943-1844 гг. выкладчык рускай мовы на курсах японскай моладзі ў Харбіне. Ад 1944 г. старшыня кіраваньня літаратурна-мастацкага гуртка імя генэрала Л. Г. Карнілава, пазьней чалец кіраваньня гуртка. У жніўні 1944 г. паступіў на службу ў БРЭМ. У 1945 г. служыў кладаўшчыком пякарні ў таварыстве “Пекар” у Харбіне.
    Пасьля захопу савецкімі войскамі Харбіна ў 1945 г. Яўген  Вішнеўскі быў дэпартаваны ў СССР ды, як вораг Савецкай улады, рэпрэсаваны.
    Яўген Вішнеўскі быў узнагароджаны ордэнам Сьвятога Ўладзімера 3-й ступені з мячамі і 4-й ступені з мячамі ды бантам, Сьвятой Ганны 2-й ступені з мячамі, 3-й ступені з мячамі ды бантам і 4-й ступені з надпісам “За адвагу”, Сьвятога Станіслава 2-й ступені з мячамі і 3-й ступені з мячамі і бантам ды таксама ў 1917 г. Георгіеўскай зброяй.
    Аўтар кнігі “Аргонавты белой мечты” (Харбін, 1933), дзе апавядаецца пра няўдалы паход на Якуцк.


    Літаратура:
*    Вишневский Е. К.  Аргонавты белой мечты. Описание Якутского Похода Сибирской Добровольческой дружины, со вступительной статьей Василия Логинова. Харбин. 1933. 198 с.
*    Логинов В.  [Вступление] // Вишневский Е. К.  Аргонавты белой мечты. Описание Якутского Похода Сибирской Добровольческой дружины. Харбин. 1933. С. 3-9.
    Вишневский Е. К. Аргонавты белой мечты. Описание Якутского похода сибирской добровольческой дружины. // Полярная звезда. 1996. Якутск. № 4. C. 64-90; № 5. 1996. С. 74-95.
*    Шишигин Е. Уникальный документ об истории пепеляевщины. // Полярная звезда. Якутск. № 4. 1996.С. 62.
    Никифоров В. В. Вторжение Пепеляева в Якутию. // Полярная звезда. Якутск. № 5. 1996. С. 64—73.
    Антонов Е.  Северная «Одиссея» дружины Пепеляева // Полярная звезда. Якутск. № 5. 1996. С. 96.
*    Бяляк Г.  Яўген Вішнеўскі. // Літоўка ды Саха. Сшытак 1. Койданава. 2011. С. 98.
*    Глазов В.  Генерал Евгений Вишневский и его «Аргонавты Белой Мечты». // Брестский курьер. Брест. № 27. 2 июля 2013. С. 20.
    Акунин Б.  Якутский поход Пепеляева. // Якутск вечерний. Якутск. 9 августа 2013. С. 70.
*    Ермоленко В. А., Черепица В. Н.  400 имен: жизнеописание видных деятелей истории и культуры Гродненщины (с древнейших времен до начала ХХ века). Гродно. 2014. С. 330.
*    Евгений Вишневский - аргонавт белой мечты. // Имена и времена. 50 плакатов об известных личностях прошлого и настоящего, соединенных судьбами с городом над Бугом. Автор идеи: Николай Александров. Ч. 2. Брест. 2015.
    Гэраклія Бяляк,
    Койданава







    Евгений Кондратьевич Вишневский - генерал майор (15.08.1918). Из дворян Гродненской губернии. Окончил Брест-Литовскую прогимназию и Одесское юнкерское пехотное училище (1898). Начал службу вольноопределяющимся в Брест-Литовском крепостном пехотном полку (1894). Подпоручик 7-го пехотного Ревельского полка (1899), поручик (1903). Участник русско-японской войны и Первой мировой войны. Подполковник «за боевые отличия» (1915), полковник (1916). Назначен командиром 64-го Сибирского стрелкового полка, затем - 25-го Сибирского стрелкового запасного полка. Был ранен (06.11.1914), награжден Георгиевским оружием. Член тайной офицерской организации, командир монархического офицерского отряда, один из руководителей восстания против большевиков в Томске в мае 1918 г. Командир 2-го Томского (впоследствии 6-го Мариинского) полка войск Временного Сибирского правительства. Начальник 2-й Сибирской стрелковой дивизии Средне-Сибирского корпуса (23.06.1918 - 09.01.1919). Главный начальник Самаро-Уфимского края (с 11.12.1918). Исполнял должность начальника военно-административного управления района Западной армии войск А. В. Колчака (15.04 -05.08.1919). Командирован в распоряжение главнокомандующего Восточным фронтом (август 1919). Назначен начальником 7-й стрелковой дивизии 1-й Сибирской армии. В составе войск Временного Приамурского правительства был назначен командиром Сибирского стрелкового полка, а затем - командиром 3-й отдельной стрелковой бригады. Участник Сибирского Ледяного похода и Якутского похода генерала А.Н. Пепеляева в 1922 г. Автор книги об этих событиях. Эмигрант, проживал в Китае. Бухгалтер в издательстве «Гунн-Бао» (1930-1935). С 1936 г. служил в Бюро по делам российских эмигрантов в Маньчжурии (БРЭМ), активно участвовал в работе военизированных эмигрантских общественных организаций. Публиковал статьи по военному делу в газетах и журналах. Автор воспоминаний, один из руководителей РОВС в Харбине. Возможно, был депортирован в СССР и репрессирован. Автор труда "Аргонавты белой мечты: Описание Якутского похода Сибирской добровольческой дружины" (Харбин, 1933).
    /Ермоленко В. А., Черепица В. Н.  400 имен: жизнеописания видных деятелей истории и культуры Гродненщины (с древнейших времен до начала ХХ века). Гродно. 2014. С. 330./

    Адам Мартынавіч Дзьмітрыеў - нар. у 1902 г. у в. Ніканавічы Быхаўскага павету Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі.
    У 1912 г. Дзьмітрыевы пераехалі на жыхарства ў Сыбір. Пасьля ўсталяваньня Савецкай улады Адам працаваў у валасным выканкаме. У пачатку 1920-х гадоў скончыў камвуз, працаваў у вуездным рэўкаме, у губкаме партыі, упаўнаважаным па збору харчовага падатку.
    У канцы 1922 г. ён чырванафлётца, потым палітработнік на Далёкаўсходнім флёце, удзельнічаў у дэсанце ў Ахоцкім моры пры ліквідацыі рэшткаў “хэўраў” генэрала Пепяляева, якія ўцякалі з Якутыі.
    Ад 1925 г. Дзьмітрыеў на Балтыйскім флёце: памочнік камісара крэйсэра “Прафінтэрн”, сакратар партыйнага камітэту брыгады эсьмінцаў ды інструктар палітупраўленьня марскіх сілаў Балтыйскага мора.
    У 1926 г. у часопісе “Красный Флот” было надрукавана ягонае першае апавяданьне “За хищниками” - пра барацьбу Далёкаўсходняй флятыліі супраць японскіх інтэрвэнтаў. У пачатку 1930-х гадоў Дзьмітрыеў быў сярод стваральнікаў літаратурнага аб’яднаньня Чырвонай Арміі і Флёту ЛАЧАФ. Напісаў раман „Адмирал Макаров“» (кн 1, 1934) аб барацьбе за Савецкую уладу на Далёкім Усходзе.
    Памёр Адам Дзьмітрыеў пасьля цяжкай хваробы 15 студзеня 1936 г. у Ялце, дзе і пахаваны.
     Раманія Марыніст,
    Койданава







Brak komentarzy:

Prześlij komentarz