piątek, 6 marca 2020

ЎЎЎ Яніна Янская. Заслужаны артыста РС(Я) Сямён Дзяканаў ды Іван Ласкоў. Койданава. "Кальвіна". 2020.


 
    Сямён Мікалаевіч Дзяканаў (1940-1999) - заслужаны артыст РС(Я), першы прафэсійны саліст опэры з народу эвенаў, які нарадзіўся 19 лістапада 1940 гады ў паселішчы Казачае Вусьць-Янскага раёну Якуцкай АССР.
    Сьпяваў у мастацкай самадзейнасьці, у 1959 г. скончыў школу кінамэханікаў, у 1973 г. Уральскую дзяржаўную кансэрваторыю імя М. П. Мусарскага.
    Ад 1973 г. Сямён  Дзяканаў саліст опэры Якуцкага музычнага тэатру (ад 1991 г.- дзяржаўны тэатар опэры і балету). Ён выканаў больш за 20 сольных тэнаровых партыяў у опэрах замежных, рускіх і якуцкіх кампазытараў, у музычных спэктаклях для дзяцей. Дзяканаў меў вялікі канцэртны рэпэртуар, які складаўся з песень якуцкіх, эвенскіх, юкагірскіх аўтараў, камэрнай вакальнай лірыкі. Ён удзельнік Дзён якуцкай літаратуры і мастацтвы ў местах Улан Удэ, Масква, Ульянаўск ды Іркуцкай і Амурскай абласьцях, Хабараўскім краі, Дзён СССР у Манголіі, гастроляў тэатру ў Магадане.
    Яніна Янская
    Койданава

                                         УКАЗ Президента РС(Я) от 15.05.2006 N 2697
                                                            «О ПРИСВОЕНИИ
                                  ИМЕНИ ДЬЯКОНОВА СЕМЕНА НИКОЛАЕВИЧА
                                                 ДОМУ КУЛЬТУРЫ п. ТУМАТ
                      МУНИЦИПАЛЬНОГО РАЙОНА «УСТЬ-ЯНСКИЙ УЛУС (РАЙОН)»
    В целях увековечения памяти Дьяконова Семена Николаевича, заслуженного артиста Республики Саха (Якутия), признавая его вклад в развитие классического вокального искусства республики, постановляю:
    1. Присвоить имя Дьяконова Семена Николаевича Дому культуры н. Тумат муниципального района «Усть-Янский улус (район)» и впредь именовать его Дом культуры имени Семена Николаевича Дьяконова.
    2. Контроль исполнения настоящего Указа возложить на заместителя Председателя Правительства Республики Саха (Якутия) Михайлову Е. И.
    3. Опубликовать настоящий Указ в официальных средствах массовой информации.
              Президент
    Республики Саха (Якутия)
           В.ШТЫРОВ
       г. Якутск
    15 мая 2006 года
         № 2697







    Іван Антонавіч Ласкоў нарадзіўся 19 чэрвеня 1941 года ў абласным горадзе Гомель Беларускай ССР ў сям’і рабочага. Бацька, Ласкавы Антон Іванавіч, украінец з Палтаўшчыны, які уцёк адтуль у 1933 годзе ў Гомель, ратуючыся ад галадамору, працаваў на гомельскай цукеркавай фабрыцы “Спартак”, у чэрвені 1941 году пайшоў на фронт і прапаў без зьвестак. Маці, Юлія Апанасаўна, якая нарадзілася ў былой Мінскай губэрні і да вайны працавала тэлеграфісткай у Гомелі, неўзабаве з маленькім дзіцем пераехала да сваякоў ў вёску Беразякі Краснапольскага раёну Магілёўскай вобласьці, дзе працавала у калгасе, памерла ў 1963 годзе. З Беразякоў, у якіх жыў да 1952 года, Ваня Ласкоў дасылаў свае допісы ў піянэрскія газэты, пачаў спрабаваць сябе ў паэзіі. З 1953 года Ласкоў выхоўваўся ў Магілёўскім спэцыяльным дзіцячым доме. Пасьля заканчэньня з залатым мэдалём сярэдняй школы, ён у 1958 годзе паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, а ў 1966 годзе на аддзяленьне перакладу ў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве, які скончыў у 1971 годзе з чырвоным дыплёмам. Ад 1971 года па 1978 год працаваў у аддзеле лістоў, потым загадчыкам аддзела рабочай моладзі рэдакцыі газэты “Молодежь Якутии”, старшым рэдактарам аддзела масава-палітычнай літаратуры Якуцкага кніжнага выдавецтва (1972-1977). З 1977 году ён старшы літаратурны рэдактар часопіса “Полярная звезда”; у 1993 г. загадвае аддзелам крытыкі і навукі. Узнагароджаны Ганаровай Граматай Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета ЯАССР. Сябра СП СССР з 1973 г. Памёр пры загадкавых абставінах 29 чэрвеня 1994 г. у прыгарадзе Якуцка.
    Юстына Ленская,
    Койданава




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz