sobota, 14 marca 2020

ЎЎЎ Ірыса Кілбаса. Паўстанец 1863 году Зыгмусь Вянглоўскі ды Якуцкая вобласьць. Койданава. "Кальвіна". 2020.


    Зыгмунд Аляксандар /Zygmunt, Сигизмунд/ сын Гіпаліта /Ипполитович/ Вянглоўскі /Węgłowski, Венгловский/ – нар. у 1844 (1845) г. у валасным месьце Ражышчы (Rożyszczach) /Maliszewski J.  Powstanie Styczniowe. Notatki biograficzne uczestników. Z orygirtalnemi ilustracjami. Warszawa. 1932. S. 77./ Луцкага павету Валынскай губэрні Расійскай імпэрыі.
    Скончыў клясычную гімназію ў павятовым месьце Роўна Валынскай губэрні. Вучыўся на філялягічным (філязафічным) факультэце Кіеўскага ўнівэрсытэту, які пакінуў у 1863 г. дзеля ўдзелу ў паўстаньні. Змагаўся ў Кіеўскай партыі ў якасьці камандзіра аддзелу пад Барадзянкай (Borodianką). /Maliszewski J.  Powstanie Styczniowe. Notatki biograficzne uczestników. Z orygirtalnemi ilustracjami. Warszawa. 1932. S. 77./
    Трапіў у палон і быў сасланы на Нерчынскую катаргу, дзе зацікавіўся геалёгіяй. “На катарзе знаходзіўся ў Якуцкай вобласьці”. /Maliszewski J.  Powstanie Styczniowe. Notatki biograficzne uczestników. Z orygirtalnemi ilustracjami. Warszawa. 1932. S. 77./
     Па адбыцьці цяжкіх працаў паселены ў Іркуцку, дзе ягоны зямляк з Валыні Аляксандар Чаканоўскі прапанаваў яму прыняць удзел у навуковай экспэдыцыі на поўнач Якуцкай вобласьці.
    13 траўня 1875 года яны выехалі з Іркуцку, затым спусьціліся па рацэ Лена праз Якуцк да Аякіту, потым дабраліся да вусьця ракі Алянёк, затым праз Булун, Сікцях, Верхаянск ды Якуцк 20 сьнежня 1875 году вярнуліся ў Іркуцк.
   Таксама Вянглоўскі ўдзельнічаў ў навуковых экспэдыцыях Бенядзікта Дыбоўскага, ураджэнца Вілейскага павету Менскай губэрні Расейскай імпэрыі. Зборы сабраныя ў Якуцкай акрузе ахвяраваў, як і Дыбоўскі, Львоўскаму ўнівэрсытэту.
    У 1919 г. Вянглоўскі працаваў галоўным бугальтарам у банку губэрнскага места Курск, дзе і памёр.
    Напісаў успаміны аб падарожжы на раку Алянёк, які пазьней скарыстаў Бенядзікт Дыбоўскі ў сваіх мэмуарах.


    Węgłowski Z. Wspomnienia o podróży Aleksandra Czekanowskiego na rzece Olenek w 1875 roku. Z rękopisu Zakładu Narodowego im. Osssolińskich [odczytał i odpisał Zbigniew Wójcik; komentarz edytorski Antoni Kuczyński i Zbigniew Wójcik]. Wydano z okazji VII Konferencji Międzynarodowej Wacław Sieroszewski (1858-1945). Zesłaniec-Etnograf-Literat-Polityk. Związki polsko-jakuckie. Tradycja i współczesność. Pułtusk - grudzień 2008 r. Warszawa – Wrocław. 2008. 84 s.
    Літаратура:
*    Oficerowie - weterani uczestnicy powstania narodowego 1863 r. // Rocznik oficerski 1923. Warszawa. 1923. S. 64.
*    Talko-Hryncewicz J.  Polacy jako badacze Dalekiego Wschodu. // Przegląd Współczesny. T. IX. Kraków. 1924. S. 374.
*    Janik M.  Dzieje polakow na Syberji. Kraków. 1928. S. 377-378, 465.
*    Maliszewski J.  Powstanie Styczniowe. Notatki biograficzne uczestników. Z orygirtalnemi ilustracjami. Warszawa. 1932. S. 77.
*    Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск 1960. С. 62.
*    Wdowin W.  Z dziejów pobytu powstańców styczniowych na Jenisejskim zesłaniu. // Przegląd historyczny. T. LV. Z. 1. Warszawa. 1964. S. 91.
*    Węgłowski Zygmunt. // Zieliński S.  Mały słownik pionierów polskich kolonjalnych i morskich. Podróżnicy, odkrywcy, zdobywcy, badacze, eksploratorzy, emigrańci-pamiętnikarze, działacze i pisarze migracyjni. Warszawa. 1933. S. 586-587.
*    Kuczyński A.  Syberyjskie szlaki. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1972. S. 288, 290-291, 397,428,436, 451.
*    Аrmon W.  Polscy badacze kultury Jakutów. // Monografie z Dziejów Nauki i Techniki. T. CXII. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1977. S. 7, 16, 32-33, 44, 46-49, 53, 163, 175.
*    Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 20.
*    Армон В.  Польские исследователи культуры якутов. Перевод с польского К. С. Ефремова. Москва. 2001. С. 7, 15, 31, 43-48, 52, 161.
    Ірыса Кілбаса,
    Койданава



























































































    Бенядзікт Тадэвуш Дыбоўскі – нар. у 1833 г. у маёнтку Адамарын Вілейскага павету Менскай губэрні Расейскай імпэрыі. Ад 1862 г. экстраардынарны прафэсар заалёгіі і палеанталёгіі ў Галоўнай школе Варшавы. Далучыўся да паўстаньня 1863 г., за што ў 1864 г. быў прысуджаны да 12-гадовай катаргі ды сасланы ва Ўсходнюю Сыбір. Карыстаючыся падтрымкай Усходне-Сыбірскага аддзела Рускага Імпэратарскага Геаграфічнага Таварыства, Дыбоўскі пачаў вывучаць фаўну Прыбайкальля, Прыамур’я і Далёкага Ўсходу. Дзякуючы высілкам Пецярбурскай Акадэміі Навук ён у 1877 г. вярнуўся на радзіму, але хутка, жадаючы вывучыць Камчатку, узяў пасаду акруговага лекара ў Петрапаўлаўску-Камчацкім. У 1878 г. ён ізноў прыехаў ва Ўсходнюю Сыбір і ад 1879 г. працаваў лекарам у Петрапаўлаўску на Камчатцы, дзе працягнуў дасьледаваньні па зоагеаграфіі. Ад 1883 г. выкладаў у Львоўскім унівэрсытэце ў Аўстра-Вэнгрыі. У 1906 г. выйшаў на пэнсію і пераехаў да сястры ў радавы маёнтак у Менскай губэрні Расійскай імпэрыі. З пачаткам Першай сусьветнай вайны быў арыштаваны як аўстрыйскі паддадзены і сасланы ў Іркуцк, а па прыбыцьці на месца мясцовыя ўлады адмовіліся яго прыняць і распарадзіліся пра ягонае этапаваньне ў Якуцкую вобласьць. Ад якуцкай ссылкі састарэлага навукоўца выратавалі высілкі Пецярбурскай Акадэміі Навук і Імпэратарскага Рускога Геаграфічнага Таварыства. Ён вярнуўся назад ў маёнтак. Калі туды прыйшлі нямецкія войскі, ён атрымаў дазвол акупацыйных уладаў выехаць у Львоў. Памёр ва Львове 31 студзеня 1930 г. і пахаваны на Лычакоўскіх могілках у нэкропалі паўстанцаў 1863 году.
    Ідалія Ючыгейская,
    Койданава




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz