wtorek, 19 maja 2020

ЎЎЎ 3. Эвэньня Лямутка. Загадчык Чырвонай Ярангі Стафан Казлоўскі. Ч. 3. Койданава. "Кальвіна". 2020.




    У нашу рэдакцыю прыслаў пісьмо Сцяпан Казлоўскі, беларус, які пражывае ў Савецкім Саюзе на Далёкай Поўначы сярод мясцовых жыхароў — эвенаў. Аб іх ён і расказвае нам у сваім пісьме.
                                                                            ЭВЕНЫ
    Эвены — адзін з невялікіх народаў Паўночнага Усходу СССР. Жывуць яны пераважна ў Магаданскай вобласці і ў Якуціі. Па мове і культуры — бліжэйшыя суродзічы эвенкаў-тунгусаў. У старыя часы качавалі з невялікімі стадамі аленяў у пошуках мясцін, багатых футравымі звярамі. Некаторыя групы на ўзбярэжжы Ахоцкага мора стварылі свае паселішчы (Оаа, Тауйск і іншыя), дзе пражывалі сумесна з каракамі (яшчэ адзін народ) і займаліся транспартнымі перавозкамі і рыбацтвам.
    У савецкі час гэтыя народнасці аб’ядналіся ў саўгасы і калгасы, заняліся мясным аленяводствам. Вось у такім саўгасе, сярод эвенаў, мне і прыходзіцца працаваць.
    Праца вельмі цікавая. Я маю магчымасць бачыць жыццё таёжнікаў непасрэдна на месцы.
    Пра эвенкаў і эвенаў недарэмна кажуць, што яны самыя гасцінныя і ветлівыя на поўначы, хоць і іншыя паўночныя народы вызначаюцца незвычайнай гасціннасцю.
    Аб даўнейшым жыцці эвенаў вельмі добра сведчыць кароценькі эвенскі жарт. Вось ён.
    “Аднойчы жанчына пачула, што ў суседняй юрце моцна плачуць. Пайшла яна туды.
    — Чаго плачаш, сястрыца? Што здарылася?
    — Дзіця памерла.
    — Ці варта так забівацца? А я ўжо было падумала, што іголка згубілася. А дзіця — справа нажыўная!”
    У гэтым жарце адлюстравана многае. Па-першае: дзеці тады паміралі, як мухі, слёз не хапала, а па-другое — іголка была ў тайзе велізарнай каштоўнасцю. Без яе магла ўся сям’я замерзнуць, а купіць не было дзе — купцы прыязджалі толькі раз у год на вялікія кірмашы.
    Цяпер жыццё эвенаў на многа лягчэйшае. Дзяржава робіць, што можа, каб дабрадзействы нашага часу дайшлі і да людзей Далёкай Поўначы.
    У эвенаў багаты фальклор — песні, арыгінальны арнамент, вельмі прыгожыя вышыўкі, якімі былі аздоблены розныя рэчы хатняга ўжытку і адзежы.
    С. Казлоўскі
    /Зорка. Газета беларускіх дзяцей у Польшчы. Беласток. № 14. 4 красавіка 1971. С. 6./



                                                                  Смок Дзябды-Гівінэ
               ЭВЕНСКАЯ НАРОДНАЯ КАЗКА, ЗАПІСАНАЯ АД ЭВЕНА ПЯТРА ГАРПАНІ
    Жылі ў тайзе тры сястры: Кангань, Эдляк, Нёльтык. Аднойчы давялося жанчынам качаваць адным. Муж Нёльтык паехаў далёка ў тайгу, а на развітанне даў жонцы кружок клею з рога і сказаў:
    — Калі бяда здарыцца, стукнеш нажом пасярод кружка — і я адразу з’яўлюся перад вамі.
    ...Качавалі жанчыны, спыніліся на начлег, юрту паставілі, па дровы пайшлі.
    Пачала малодшая Кангань сякерай сячы таўшчэзную лістоўніцу і знайшла вялізнага блакітнага жука-караеда.
    Сёстры сказалі ёй:
    — Пакінь яго тут, не бяры!
    — Не, вазьму, ён мне за дзіця будзе! — не згадзілася Кангань і пачала яго карміць. А той проста на вачах рос.
    Калі яшчэ раз пайшлі па дровы — караеда ў юрце пакінулі. Эдляк і Нёльтык бліжэй былі. Да іх падляцеў мудры крумкач і папярэдзіў:
    — Ідзіце паглядзіце, што ў вашай юрце робіцца!
    Сёстры пайшлі. Не падыходзячы да юрты, яны ўбачылі бурундука. Пахвалілі сёстры яго за гаспадарнасць, за прыгожае футэрка, за працавітасць. Бурундук на ветлівасць адказаў ветлівасцю і папярэдзіў:
    — Не заходзьце ў юрту! Ваша “дзіця” зрабілася велізарным смокам Дзябды-Гівінэ, з’есць вас!
    Асцярожна падкраліся жанчыны да юрты, у шчылінку глянулі. Бачаць — сапраўды сядзіць у юрце жахлівы смок Дзябды-Гівінэ, усю юрту сабою запоўніў, у клубок скруціўся.
    Раптам у Эдляк дзынкнула ўпрыгожанне на фартуху. Дзябды пачуў гэты гук, адразу ператварыўся ў сапраўднае немаўлятка і пачаў плакаць.
    Кангань вярнулася, убачыла немаўлятка і вельмі ўзрадавалася. Сёстры прабавалі ёй расказваць усё, што бачылі, але яна не хацела верыць.
    Настала ноч. Застагнаў пацямнеўшы лес ад ветру, загукалі філіны. Такога не было яшчэ ў гэтай прыгожай даліне. Але сёстры нічога не баяліся ля вогнішча. Ды і прывычныя былі яны да тайгі.
    Пакуль гарэла вогнішча, “дзіця” было як дзіця. Але як толькі агонь загас, нават Кангань пераканалася, каго яна бараніла. Замест дзіцяці ў юрце быў агідны смок.
    Кінуліся сёстры ўцякаць з юрты, пагублялі адна адну ў начной тайзе. Толькі Нёльтык удалося знайсці сваіх аленяў і ад’ехаць.
    У Нёльтык быў маленькі, але незвычайны сын. Рос хлопчык вельмі хутка. У калысцы ён праляжаў тры гадзіны, потым сам пайшоў, сеў вярхом на аленя ў сядло для дарослых.
    Зрабіла маці яму цацку — лук са стрэламі, каб стаў сапраўдным паляўнічым.
    Аднойчы хлопчык захапляўся паляваннем за вельмі прыгожай птушкай, а тая села на корч-выварацень. Стрэліў хлопчык, птушка адляцела, а страла пацэліла проста ў выварацень. І тут жа корч зрабіўся смокам.
    Убачыла Нёльтык і зразумела, што небяспека падсцерагае. Зразумела, што ўцячы не паспеюць. Не за сябе баялася — за сына. Успомніла яна словы мужа, хутка выхапіла круг клею з сумкі-мангуркі, ударыла нажом...
    ...Грымоты раздаліся, гэта муж Нёльтык верхам на страле прыляцеў і адразу пачаў бой з Дзябды-Гівінэ.
    Забіў бацька смока, разрэзалі яго цела ўздоўж, і адтуль выйшлі Эдляк і Кангань з аленямі — іх раней у тайзе Дзябды-Гівінэ праглынуў.
    Радаваліся ўсе, весяліліся, танцавалі.
    С. Казлоўскі.
    /Зорка. Газета беларускіх дзяцей у Польшчы. Беласток. № 16. 18 красавіка 1971. С. 4-5./




                                                                     ЗА „БАХТ-БАРІ”
                                                    (КАРЭСПАНДЭНЦЫЯ З КАЛЫМЫ)
    Дзень добры, шаноўная рэдакцыя!
    Калі вы ў першым лісце ўспомнілі пра рубрыку “Зямля і людзі”, я нейк не звярнуў увагі. А нядаўна паўторна чытаў некаторыя артыкулы ў “Ніве” і ўспомніў, што можа землякам будзе цікава трошкі пабачыць і пачуць аб Калыме — краіне, многія мясціны якой носяць імёны беларусаў і палякаў (хрыбет Чэрскага, пасёлак Чэрскі ў нізоўях Калымы, мыс Анацэвіча і г. д.). Хацеў адразу пісаць, а затым перадумаў — лепш зраблю серыю малюнкаў, а да іх — невялікі тэкст. I так, пачну са сталіцы. Магадан, хоць і знаходзіцца вельмі далёка ад цэнтра, але вельмі чысты, вельмі сучасны і нават мае сваё аблічча. Ёсць свой тэатр імя Горкага, інстытут, дзе навучаюцца будучыя настаўнікі з розных народнасцей Паўночнага Усходу: якуты, чукчы, эвены і інш.
    Углыб мацерыка вядзе славутая траса “Калымская траса — Магадана душа”. Па ёй Магадан звязаны з раёнамі “Залатой Калымы” і далей — з Якуціяй.
    Уявім, што мы едзем у аўтобусе ля Ансунчантану, што гэты раён бадай самы малады, ды і гаворка аб ім будзе ніжэй. Да Ансунчана — 570 км. З іх толькі палова па асноўнай трасе. Далей ідзе свая траса, больш цікавая, больш небяспечная і непрыемная.
    Справа ў тым, што на ёй вельмі многа перавалаў, дарога вузкая і часта ідзе над крутым адхонам, над імклівымі рачулкамі і рэкамі. На ўсе 570 км шляху — 8-9 пасёлкаў, з якіх на Ансунчанскую трасу прыходзіцца 3. Усе яны пабудаваны ў першыя гады асваення раёна — у пачатку 40-ых. Прырода на трасе — горы і рэдкалессе лістоўнічнае, якое ў рачных далінах пераходзіць у тайгу і тапалёва-чазеніявыя гаі, а пры пад’ёме ў горы — знікае зусім, толькі дзе-ні-дзе — сланік кедровы.
    Самы высокі, Капракаўскі перавал, аўтобус хоць з цяжкасцю, але “узяў”. За ім — даліна рэчкі Омсукчан, а дакладней, па эвенску — Омчикчан, што значыць проста Далінка. Злева ідуць горы Ансунчанскай грады. У глыбокіх распадках — капальні волава (асноўнага багацця раёна), а ля іх — сучасныя руднічныя пасёлкі з двухпавярховых дамоў. Ёсць у раёне каменны вуголь, перспектывы на золата. Сам Ансунчан вельмі хутка расце і забудоўваецца навейшымі будынкамі, нягледзячы на вечную мерзлату, і тут будуюць нават чатырохпавярховыя дамы. Ансунчан — тыповы раённы цэнтр, тыповы вялікі пасёлак, добраўпарадкаваны, з усімі атрыбутамі культуры. Ён да таго добраўпарадкаваны, што няма ніякай “паўночнай рамантыкі і экзотыкі”.
    За два гады жыцця ў ім мне нават аленя не давялося пабачыць (акрамя, як мяса ў магазіне). І мясцовых жыхароў — эвенаў амаль нябачна — па-першае, мала іх, а па-другое, яны вельмі сціплыя і ў горадзе апранаюцца вельмі модна і добра — я нават баяўся, што не пабачу нацыянальнай вопраткі.
    Але вось давялося мне споўніць мару — паехаць працаваць у самы далёкі куток раёна — на ўчастак Кедон аленяводчага саўгаса “Буксунда”. Да Кедона — лёту на самалёце амаль дзве гадзіны. Пад крылом — бясконцыя сопкі з тайгой у далінах шматлікіх рэк і рэчак. Але вось самалёт ідзе на пасадку. Прамільгнулі домікі пад крылом — прытуліліся з краю шырокай даліны, акружанай колам высачэзных гор і рэкамі. Левы Кедон і проста Кедон. Пры бліжэйшым знаёмстве пасёлак аказаўся якраз тым, што я шукаў: паўтара дзесятка будынкаў (з якіх палавіна — службовыя), навокал — сотні кіламетраў незаселеных прастораў. Але ў пасёлку ёсць усё неабходнае для жыцця, магазін, пякарня, клуб, гасцініца, маленькая электрастанцыя. З астатнім светам звязвае ў асноўным авіяцыя, калі ж надвор’е нялётнае — радыё. Наогул тыповы тундрова-таежны пасёлачак, які абслугоўвае аленяводаў і паляўнічых, качуючых у тайзе. Прырода тут цудоўная, хай не такая багатая (побач жа Палярны круг, Чукотка), але затое некранутая чалавекам і вялікія прасторы. Калі глядзіш зімой, то зямля ўсюды здаецца чыстай, гладкай, склоны сопак — таксама безжыццёвыя, роўныя, толькі змардаваныя марозным ветрам лістоўніцы чарнеюць пад снежнай гладдзю..., ды за пакрытымі тайгой пласкаўзвышшамі блакітнымі крышталямі свецяцца далёкія горы. Краявід сам нібы прасякнуты холадам, сапраўднае лонданаўскае “белое безмолвие”.
    Але прыйшла вясна — і “белое безмолвия” як не было. Гоман птушак над азёрамі, шум вады (між іншым, ужо прыляцелі вестуны вясны — пукачкі). А там дзе была роўнедзь снежная — аказаліся велізарныя бярозавыя хмызнякі, зараснікі вечназялёных багуноў і рададэндронаў. Недзе праз тыдзень пасля таго, як снег згоніць, пачынаецца нейкае проста выбуховае квітненне ўсялякіх раслін. Часам самой расліны яшчэ і няма, а ўжо кветка на тонкай сцяблінцы аб’явілася (а расліна ўся вырастае летам). Голыя, здаваўшыеся проста крушнямі склоны сопак пакрываюцца дыванкамі, і мяцёлкамі, падушкамі кветак Нават голыя скалы прыхарошваюцца пярэстымі імхамі і лішайнікамі.
    І, нарэшце, — людзі тайгі — эвены. Па словах многіх вучоных (і простых смяротных), самы сціплы і дабрадушны народ сярод народаў Поўначы (хаця і астатнія славяцца гасцінасцю, зычлівасцю). Ад сябе магу адзначыць, што маюць адменны мастацкі густ, вельмі працавітыя — жанчыну-эвенку амаль ніколі не ўбачыш нічога не робячай — заўсёды ў руках шыццё. Амаль усе рэчы абыходу ўпрыгожаны цудоўнымі арнаментамі — з бісеру вышыўка і мазаіка з футра чорнага і белага. Цяпер няма ўжо і непісьменных — усе рэгулярна атрымліваюць шмат перыёдыкі чытаюць літаратуру мастацкую (для забеспячэння аленяводаў кіно і кніг, ды наогул за культуру адказваюць працаўнікі Чырвонай ярангі). У кожнай палатцы пастухоў ёсць “Спідола” — і як бы далёка ні качавалі пастухі, у якой глушы не стаялі б палаткі — а ўсё-роўна яны жывуць жыццём планеты, краіны ўсёй. Жывуць пастухі ў палатках з жалезнымі печках, зімой ставяць іх дзе ёсць дрэвы, летам — дзе ёсць чыстая вада. Раней жылі ў юртах — дзю. Калі я папрасіў Эвдэ Гурый расказаць, як выглядала “дзю”, то яна намалявала малюнак. Мяне здзівіла, што яна, да гэтага не прабаваўшая маляваць, зрабіла такі малюнак стойбішча (скапіраваў малюнак да апошняй рыскі).
    Край гэты прыгожы, вельмі багаты. І каб распрацоўваць гэтыя багацці, прыехалі людзі з усёй краіны. Сустрэнеш тут татараў, і армян, і рускіх і удмуртаў; нават бацькі малой Альбіны Оглу — цыгане племені Крынуря знайшлі тут сваё «бахт-барі» — шчасце вялікае, за якім праехалі ад Крыма да Калымы (ды тут і аселі). Яны цыганка Альбіна, беларус Генюсь Марцінкевіч, не гаворачы ўжо аб эвенчыку Паўліку Гарпані — карэнныя жыхары гэтага краю і будучыня яго будзе ў іх руках.
    Сцяпан Казлоўскі

    /Ніва. Беларускі тыднёвік. Беласток. № 22. 30 мая 1971. С. 5-6./
 



                                                                  ЭВЕНСКІЯ КАЗКІ
    Далёка-далёка ад Беларусі, на паўночным усходзе нашай неабсяжнай краіны — на рэках Калыма і Чукотка, жывуць эвены. Яны вандруюць увесь год, пасвячы вялізныя статкі паўночных аленяў.
    Дзеці эвенаў вучацца ў школах-інтэрнатах. А самыя маленькія жывуць разам са сваімі бацькамі.
    У маленстве, як вядома, усе любяць слухаць казкі. У эвенскіх бабулек казак вялікае мноства. Некаторыя з іх нават пяюцца накшталт калыханак.
    Прапануем вам дзве невялікія эвенскія казкі.
                                                                   Зімовыя футэркі
    Лясная Маці перад зімою рашыла справіць звярам новую вопратку. Самаму меншаму — зайчыку Мундукану пашыла прыгожае, белае як снег, цёплае футра. Сярэдняму — горнаму барану Бонга — калматы кажушок. Не такі прыгожы, але такі ж цёплы. А для самага вялікага — аленя Эгдзітэ засталіся толькі розныя кавалкі тоўстай скуры, ды і стамілася моцна Маці... Вось і атрымалася вопратка не вельмі зграбная.
    Апранулі браты абноўкі. Глянулі заяц з бараном адзін на аднаго, на аленя Эгдзітэ і...
    Заяц Мундукан зарагатаў так, што аж верхняя губа ў яго трэснула.
    Снежны баран Бонга зняважліва скрывіў губу.
    Алень жа Эгдзітэ, глянуўшы на сябе і на братоў, хацеў быў пакрыўдзіцца на Маці, але зразумеў, што ў яе, мабыць, не хапіла на ўсіх белай мяккай скуркі і што стамілася, напрацаваўшыся, яна... Сардэчна падзякаваў ён Маці за яе клопаты.
    А баран і заяц, з брата смеючыся, забыліся падзякаваць.
    І тады Маці сказала:
    — Нядобрыя вы, заяц і баран: мяне і брата пакрыўдзілі. Ты, Мундукан, будзеш за гэта ўсю зіму па кустах і лагчынах хавацца, сваё белае футра зберагаючы. Прэч з вачэй маіх! — і ўдарыла яго па кончыках вушэй абгарэлым дубцом, якім вогнішча папраўляла. — А ты, Бонга, будзеш усё жыццё па голых скалах ды вяршынях гор пад ветрам швэндацца — футра ж у цябе цёплае. Ты ж, сынок Эгдзітэ, будзеш гаспадаром і тайгі, і тундры, і горных далін, і надрэчных зараснікаў. Хоць і не вельмі прыгожая твая вопратка, але моцная і надзейная.
    Так і здарылася: заяц у тундры па кустах і ямінах хаваецца, баран на голых вяршынях гор пасецца, алень жа гаспадарыць усюды.
                                                                         Чукачан
    Зязюля стамілася, ежу для птушанят сваіх збіраючы, дамоў прыляцела, да птушкі-дачушкі звярнулася:
    — Чукачан-птушачка! Прынясі папіць вадзіцы!
    — Не прынясу папіць вадзіцы — баюся ў рэчку зваліцца!
    — За куст сланіку трымайся.
    — Рукі параню, у смале замажу.
    — Рукавічкі, што я табе пашыла, надзень.
    — Парвуцца ж яны!
    — Сястрыцынай іголкай зашыеш.
    — Зламаецца яшчэ!
    — Братавым брусочкам завострыш.
    — Не знайду брусок гэты — дзе ён?
    — У хэтуку-сумачцы, што да сядла прымацавана.
    — Сядло тое дзе знайду?
    — Яно на дрэве вісіць.
    — А дрэва тое дзе?
    — На ўскрайку тайгі.
    — Я тайгі гэтай не бачу!
    — Пажарам спаліла.
    — А пажара не відаць?
    — Вадой залілі.
    — Ваду хто прынёс?
    — Арэхаўкі-птушкі ў дзюбах.
    — Дык папрасі іх і табе прынесці — мне ж так не хочацца!
    — Ах-хха-хха! — заплакала зязюля з крыўды на няўдзячнае птушаня. Слёзы яе горкія ператварыліся, падаючы на схілы гор, у пякучае, як перац, насенне расліны кóчыя.
    З тае пары зязюля не мае гнязда, не выводзіць птушанят і з жалем кукуе, успамінаючы сваё дзіцятка-ляноту. І так будзе, пакуль у тайзе расце пякучая кóчыя і пакуль людзі напяваюць зімовымі доўгімі вечарамі:
    “Чукачáн, чукачáн, калдакý малалі́” — “Птушачка, птушачка, прынясі вадзічкі папіць”.
    Запісаў і апрацаваў Сцяпан Казлоўскі
    Малюнкі С. Казлоўскага
      /Вясёлка. № 1. Мінск. 1977. С. 10-11./








                                                                         ХЭРЧЭ
    Кольцо насквозь промерзших гор и чахлое редколесье окружали Кедон. Добраться до поселка, затерянного среди простора Магаданской области, можно было только самолетом. Несколько домов, клуб, медицинский пункт, магазин, пекарня, склады, метеостанция — вот и весь Кедон, базовый поселок одного из отделений оленеводческого совхоза «Буксунда». Мне предстояло работать здесь в красной яранге. Работа как работа, и я не ждал особых для себя открытий от пребывания в этих краях. Но, как оказалось, напрасно.
    ...Стоял зимний день, когда все погружено в сумеречную голубизну, окутано толстым слоем инея, от которого лиственницы кажутся столбами дыма, а дым в неподвижном воздухе поднимается подобно гигантской лиственнице. И тишина такая, какая может быть лишь в северном краю. Вдруг за моей спиной раздался странный перезвон и мягкий оклик: «Дорова, яранга, что чай пить не заходишь?» Я оглянулся и увидел... ожившую иллюстрацию к сказке: вся в блеске серебра, ярких бисерных узорах на темном фоне мехов, в нежном перезвоне колокольчиков стояла красавица. Всмотрелся пристальней — да ведь это тетя Поля, Пелагея Семеновна Амагачан!
    Этот миг — миг полного созвучия творения человека и природы — навсегда врезался мне в память.
    Неудивительно, что меня, человека, проведшего половину жизни в горняцких поселках, так поразил наряд эвенов. Впоследствии, интересуясь их национальной одеждой, я узнал, что красотой костюмов эвенков-тунгусов и эвенов-ламутов восхищались и немало повидавшие путешественники XVIII-XIX веков. Академик А. Ф. Миддендорф писал; «Что значат в сравнении с их костюмами произведения наших наемных изготовителей нарядов? Самые блестящие костюмы или парадные мундиры наших самых щеголеватых гвардейцев? Разве еще камергер может сравниться с нарядным тунгусом...» Далее Миддендорф характеризует тунгусское шитье как «великолепнейшее», «блистательнейшее». Енисейский губернатор Степанов в 1835 году сравнивал тунгусский кафтан с испанским камзолом. Наряд невесты-ламутки оценивался в 500 рублей. Один только серебряный гравированный пояс — «калби» стоил, по словам эвенков, столько, сколько три оленя.
    Старожилы Кедона показывали мне эвенский традиционный костюм и охотно повторяли название каждой детали. После таких разговоров моя записная книжка стала походить на русско-эвенский словарь. Костюм состоял из однобортного мехового или замшевого кафтана — «наймика», или «дудэка», фартука-нагрудника — «нэл», замшевых штанов — «хиркы», шапки-капора — «авын», или «корбакка», обуви — «унта», перчаток — «хайыр». Мужская одежда отличалась от женской более коротким кафтаном, скромной вышивкой и отсутствием подвесок — колокольчиков на фартуке. Несмотря на суровейшие условия (эвены живут и на полюсе холода в Оймяконе, и в окрестных горах), эвенская одежда выглядит легкой и элегантной.
    Старики говорили, что, мол, теперь восхищаться-то особо нечем; «Посмотрел бы, как мы в молодости кочевали! Во вьючной связке по двенадцать оленей. Расшитые седла, вьючные сумки — «мангурки» с бахромой почти до земли, все вьюки укрыты сверху ковриками — «кумнан»... Во главе связки — всадница со сверкающим посохом — «нёри» в руках. Вспоминать красиво!»
    Сейчас мужчины в тайге при зимних переходах надевают меховую одежду корякского типа, а каждодневно — европейскую, лишь торбаса носят постоянно. Всю одежду и обувь шьют из шкуры северного оленя. Мужчины пасут оленя, забивают и снимают шкуру, а потом она попадает в женские руки.
    Выделка шкур — тяжелый, кропотливый труд. Просто диву даешься, как маленькие руки эвенок справляются с горой грубого шкурья! Даже нежная шкурка еще не родившегося олененка — пыжик — далеко не готовый материал, из которого можно шить. И тем не менее даже сейчас таежники эвены не пользуются почти никакими химикатами-дубителями; разве иногда слитой заваркой чая или жидким тестом из отрубей смачивают сухую шкуру и мнут, мнут руками, пока она не станет сухой и мягкой.
    При обработке камусов, то есть шкуры с ног оленя от колен до копыт, а также при изготовлении замши пользуются кожемялками и скребками. Иногда кожу дымят, чтобы она стала более долговечной и не боялась влаги, а белая замша при этом еще приобретает золотисто-желтый цвет. У моих соседей — семьи Нивани — во дворе постоянно дымится такой чум, укрытый шкурами и замшей, а внутри, над тлеющими гнилушками, рядами висят камусы.
    Когда бы ни пришел в оленеводческую бригаду не увидишь женщин праздными, разве только ради гостя оставят они шитье, так что я видел за работой всех кедонских женщин. В том числе и одну из лучших мастериц Кэтэ Давыдовну Нивани.
    Работают мастерицы обычно сидя на полу, даже в городской квартире. Так удобней. Кладут на ногу кроильную доску — «тиневын», а рядом — сумочку для рукоделья — «авсы» с набором иголок, сухожильных и капроновых ниток, кусков цветной материи.
    Кроят на доске ножиком, не делая предварительных разметок, но так уверенно, что диву даешься! Выкройка унта из четырех-пяти камусов или «чижа» (мехового чулка) занимает считанные минуты; сшивают детали ниткой из спинных сухожилий оленя. Такая нитка, если и оборвется в одном месте, то остальной шов все равно остается целым, капроновая же с лихостью выскальзывает по всей длине шва. Шить мастерицы предпочитают трехгранной иглой. Но сейчас такую днем с огнем не найти, поэтому перед тем, как приняться за работу, Кэтэ Давыдовна вооружается напильником или бруском и стачивает обычную иглу на три грани.
    Когда Кэтэ Давыдова шьет унты, возникает впечатление, будто работает она без всякого напряжения, а кожа камуса необычайно податлива — так ловко и быстро мелькает иголка в ее руках. При этом тетя Катя еще рассказывает что-либо или напевает. Если же самому попробовать сделать десяток стежков, сразу убедишься, что кожа остается кожей — неподатливой и плотной, здесь секрет в руках, с детства владеющих материалом и иглой.
    Высокие, как болотные сапоги, мужские унты — «мэрун» и женские нарядные — «нисами» кроятся также, как и обычные, рабочие, только камусы подбираются получше и покрасивей; белые, серебристо-серые, или же почти черные с ровной, густой и блестящей шерстью. Но самыми изысканными и редкими считаются белые унты. Подошву унтов, в которых охотнику идти в тайгу, шьют из стриженой шкуры сохатого или из нерпичьей кожи.
    Обычно мастерица отделывает унты полосками белого камуса, а также белыми зубчиками или «зеркальцами» на носке унта. Верхнюю часть голенища украшает мозаичным узором. Кладет опушку из крепкого пушистого меха — собачьего, лисьего. Иногда окаймляет узор двумя нитками бисера: белой и черно-белой. Женские унты несравненно богаче орнаментированы — так и сверкают ярким бисерным узором! Бисерные полоски вставлены в боковые швы, верх стопы украшен широкой вышивкой, а верх голенища на десять-двенадцать сантиметров сплошь расшит.
    Кэтэ Давыдовна, как, впрочем, и все мастерицы, очень придирчиво относится к своей работе. Однажды она шила тапочки, чтобы отправить ко дню рождения знакомой «на материк». Камусные тапочки были очень изящны, расшиты чудесно, с беличьей опушкой. Но самой тете Кэтэ чем-то не нравились, и она их не отправляла, пока не нашла белый мех на опушку. И уж тут стало очевидно, что тапочки стали еще красивей: «Хотя подарок придет и с опозданием, зато не окажут, что как попало сделано».
    Бисерная вышивка трудоемка, зато и живет не год и не два. Исполняют ее обычно на полосе замши. Сначала мастерица нанизывает бисер на нитку (раньше — на сухожилие оленя), потом накладывает ее на замшу и закрепляет стежком каждую бисеринку, начиная с центра узора. Износятся одни унты или кафтан, а вышивку берут да и на новую одежду перешивают: вот и встречаешь порой шитый старинным, едва ли не XVIII века, индийским бисером узор на совсем новых вещах. Имея на вооружении пять-шесть узоров: паучки, зигзаг, ромбики, несколько мозаичных мотивов да еще полузабытую у нас на Буксунде плетенку из разноцветных ремешков, мастерицы умудряются вышить каждую вещь по-новому, на всякие лады комбинируя эти геометрические элементы.
    При всей яркости и обилии узоров эвенская одежда не кажется пестрой, так как основная цветовая гамма довольно сдержанна — черно-голубая, как бы вобравшая в себя цвета зимнего пейзажа Колымских нагорий: белые снега, черные скалистые обрывы, синие тени ущелий.
    Имеют ли орнаменты какое-либо значение, кроме декоративного, — неизвестно. Лишь круглый узор на перчатках, похоже, был не только украшением; его название «иньгыр» переводили как «подарок» — символизируя солнце, он, видимо, играл роль оберега, поэтому раньше его вышивали и на детской одежде.
    Похожий орнамент имеется и на круглой сумочке для огнива — «хилтык». Судьба этой симпатичной вещицы интересна — хотя огнива давным-давно нет, хилтыки имеются даже у русских оленеводов. Объясняется это просто — его стали использовать как патронташ.
    О мастерстве эвенов в последние годы заговорили: очень модными стали унты. Их можно увидеть не только в Магадане, Хабаровске, Москве, но даже в Прибалтике (хотя в них там, наверное, жарковато). Ну а жительницы Севера считают делом престижа иметь такую обувь — благо мороз действует заодно с модой.
    Конечно, все хотели бы иметь унты, сделанные руками таких мастериц, как Кэтэ Давыдовна Нивани, Эвдэ Прокопьевна Гурий или Акулина Сергеевна Гарпани, но эти мастера шьют в основном более прозаичные и необходимые в таежном быту вещи: спальные мешки, рабочую обувь, чижи, одежду для пастухов. А национальную одежду, унты, столь милые сердцу горожанок, изготовляют, когда позволит время...
    Многие национальные ремесла эвенов уже канули в вечность, а хэрчэ — искусство вышивки, национальное шитье — живо, живо до сих пор. Но лучшие мастера работают в тайге, а поскольку молодежь живет в основном в интернатах, то невольно отрывается от истоков прекрасного народного искусства.
    Может быть, стоит уже сейчас создавать при школах и интернатах кружки по изучению старинного мастерства, обучать шитью из шкур и вышивке традиционных орнаментов, проводить занятия по народным ремеслам для всех — и коренных жителей, и приезжих, привлекая к преподаванию лучших мастеров, знатоков народного искусства, энтузиастов?
    Может быть, сохранению старинного ремесла могли бы помочь и мастерские по пошиву национальной одежды? Хочется верить, что не забудется вышивка, и старинные узоры разгорятся ярче, радуя людей, живущих в этом суровом краю-
    С. Козловский
    Фото А. Маслова
    /Вокруг света. № 3. Москва. 1977. С.15-19./
 





                                                                         ХВАЛЬКО
                                                                      Чукоцкая казка
    Адзін чалавек у госці прыехаў. А ў яго пытаюць:
    — Што на свеце чуваць?
    — Нічога новага. Праўда, я не слухаў нікога, бо і так ведаю ўсё наперад. Здаецца мне, што я самы хітры ў нашай тундры.
    Здзівіліся гаспадары стойбішча: вось дык хвалько! Стары пастух і кажа:
    — Прыязджай заўтра зноў. На справе пераканаемся, ці ты самы хітры ў тундры.
    Згадзіўся хвалько. Вярнуўся дамоў, пераначаваў, а раніцай выбраўся ў дарогу. Едзе на хуткіх аленях, спявае. Аж бачыць: прыгожа вышыты тарбасік ляжыць. “Навошта мне адзін тарбасік», — падумаў хвалько і не спыніўся.
    Едзе далей. Глядзіць: зноў такі ж прыгожы тарбасік ляжыць. Якраз пáра першаму. Шкада стала, што не ўзяў. Прывязаў хвалько аленяў да дрэва і пеша пайшоў назад. Падняў тарбасік, вяртаецца — і вачам сваім не верыць. Алені прапалі! Тарбасіка няма!
    Здагадаўся хвалько, хто тут пабываў. Дайшоў па слядах нартаў да стойбішча. А стары пастух ужо чакае яго, усміхаецца:
    — Ну, хто хітрэйшы?
    — Ты абхітрыў мяне, — прызнаўся хвалько і папрасіў: — Можа, аддасі аленяў?
    — Не, не аддам, — сказаў стары пастух. — Ты ж сам згадзіўся пацягацца ў хітрасці і, як бачыш, прайграў. Цяпер хадзі пеша.
    З таго часу і кажуць: не хвалі сам сябе, каб пеша не прыйшлося хадзіць.
    Запісаў і апрацаваў Сцяпан Казлоўскі
    Малюнкі Канстанціна Куксо
    /Вясёлка. № 12. Мінск. 1981. С. 12./





    С. Козловский
    Фото автора
                                                             УЗОР НА ЛЕЗВИИ НОЖА
    Долго мне пришлось искать встречи с эвенскими мастерами. Я забрался в самое сердце Юкагирского нагорья, чтобы увидеть рождение серебряных узоров. И вот сейчас передо мной лежит лезвие только что законченного ножа «хиркана». Сверкают красная медь и желтая латунь, отчетливо видны серебряные насечки...
    Лет пятнадцать назад в Магаданском краеведческом музее, в эвенской экспозиции, среди яркого бисерного шитья я увидел глиняный тигель с заскорузлыми потеками металла и шлака. Что эвены-ламуты издревле знали железо и другие металлы, известно: этнографы находят подтверждение этому в архивах; сохранились и старинные предания. Но похоже, никто из путешественников прошлого не рассказывал, как эвены делали снеговые очки «чи́мыт» из серебряных пластинок, или кованые оленьи рога для шаманской шапки, или женские посохи «нёри» с орнаментом, инкрустированным цветными металлами. Хотя многие из путешественников отмечали необычное для северян пристрастие эвенов к украшениям, особенно серебряным. Например, В. Тан-Богораз пишет: «...У котла хлопотала девушка с длинным железным крюком в руках, в красивом наряде, испещренном всевозможными вышивками, и, кроме того, обвешанная с головы до ног бусами, серебряными и медными бляхами, бубенчиками, железными побрякушками на тонких цепочках...»
    Так неужели сегодня потеряны секреты своеобразного эвенского ремесла? Неужели остались лишь легенды да отдаленные реликвии?
    Мне захотелось найти мастеров по металлу в таежных стойбищах. И вот первые результаты поисков: у подножия гор Молькаты, в палатке оленевода Хонькана из гижигинского совхоза «Рассвет Севера», мне показали несколько интересных старинных изделий. «Наверное, у русских или якутов отцы ваши покупали?» спросил я, еще не веря, что нашел то, что искал. У одной из женщин лукаво блеснули глаза. Она ушла в свою палатку и вскоре вернулась со свертком, в котором оказалась старая камусная сумка, а в ней множество инструментов и украшений.
    Так, говорите, у якутов покупали? сказала она. А Губичан какое имя?
    Эвенское, конечно!
    Деда моего так звали. Это его вещи. Сам мастерил инструмент, сам и работал им. Вот этим топориком «ти́бак» делал блюда «укэ́н», лопаты «эрýн», стамеской узоры рисовал на них.
    А как делал-то, как?
    Не знаю, маленькой была...
    Потом мне удалось выяснить, что знатоки-умельцы могут быть среди эвенов, ушедших десятилетия назад в горы и живущих ныне на реке Рассохе в Магаданской области и на реке Березовке в Якутии. Сознаюсь, встреча с ними мне казалась тогда не более реальной, чем с таинственными «пикэлянами» «снежными людьми» колымских преданий. Но не зря, видно, говорится, что, если чего сильно пожелаешь, обязательно сбудется. И вот я лечу с агитбригадой на Рассоху.
    От базы на Рассохе до бригады на Гуситэ около ста тридцати километров. Добираемся на тракторе целую неделю через болота в пойме реки Намындыкан. Река вздулась от непрерывных дождей о переправе нечего и думать. Болота сменяют невысокие увалы, поросшие лиственничной тайгой, потом снова тянутся болота. Нескончаемая туманная морось висит над землей...
    Прибыв в бригаду, лишь переночевали и снова дорога. Поражаюсь выносливости и мастерству таежных механизаторов: наш тракторист немного отдохнул после трудного пути и опять кочует с бригадой на новую стоянку, поближе к стаду.
    Кочуем... Под унылым дождем приумолкли даже ребятишки, только трактор натужно ревет, вытаскивая гусеницы из раскисшей земли. Наконец след повел в гору, но все по-прежнему закрыто туманом, и не верится, что сбудутся слова патриарха бригады Ивана Кириковича:
    На Бурлякичь солнце встречать будем!
    Место для новой стоянки выбрано в седловине между двумя вершинами горы Бурлякичь. Пока мы с ветврачом ставили клубную палатку, затаскивали груз, женщины успели соорудить юрту, (или завтрак?). Уже часа три утра, а просвета в тумане не видно, так и засыпаем в отсыревших кукулях, под стук капель по замшевой крыше древнего кочевого жилища...
    А утром пробудило нас... солнце. Заголубели таежные дали, засинел на севере горный хребет. Да и в юрте многое изменилось: над костром на крючке висит старинный медный чайник, рядом не менее старый котел со свежей олениной.
    Чаи урулли! приглашает хозяйка, доставая мясо из котла кованым крючком, на лирообразной ручке которого поблескивают светлые узоры. Видно, очень уж выразительны были наши лица, если Улита Николаевна сказала улыбаясь:
    Моей бабушки вещи, всегда ими пользуемся, когда на новой стоянке первое солнце встречаем.
    Хозяев тоже не узнать: на Улите Николаевне вместо домашнего халата новый темный кафтан из летнего оленьего меха, на шее сверкают старинные бусы с ажурным литым кулоном «óдин», покачиваются тяжелые серьги из серебряной проволоки с голубыми камнями, на пальцах мерцают двойные кольца «унькэпэ́н». Хозяин Прокопий Семенович в замшевом кафтане с черно-красной оторочкой, светлыми пуговицами и с поясом, украшенным литыми бронзовыми бляхами. Заглянувшая в юрту бабушка Октя тоже разодета празднично расшитая бисером шапочка, серебряные цепочки с ажурным крестом... Казалось, мы перенеслись во времена Тан-Богораза. Но бабушка мгновенно разрушила это впечатление: она пришла пригласить Прокопия Семеновича к рации побеседовать с директором совхоза.
    Расспрашиваю Ивана Кириковича о мастерах. Он показывает мне старинное копье, пожалуй, последнее и на Рассохе, и говорит, что совсем недавно почти все ковали себе вещи, украшая их орнаментом:
    Я тоже когда-то мог...
    Бабушка Октя, сидя рядом, набивает свою трубку из расшитого кисета со множеством цепочек, на которых висят щипчики, шильца, уховертки. Все эти покрыто ювелирной работы насечкой и гравировкой...
    Поезжай на Нитчан, сказал дед Иван. Там еще есть мастера.
    Нитчан высокое безлесное плоскогорье в верховьях речки Авлыякан. Обычно в августе в этих местах стоит тихая солнечная погода, но в этом году густые туманы окутывали все плоскогорье, было сумрачно, холодно, даже дым от костра, будто боясь непогоды, стелился по юрте. Зато оленям благодать: ни комара, ми мошки нет. Оленеводам тоже гораздо спокойней, в плохую погоду можно и отдохнуть.
    Мой хозяин, Василий Сергеевич Хабаровскиq, сразу после чаепития вытащил сумку с инструментом, достал черенок от большой серебряной ложки, на доске укрепил тисочки, зажал в них серебро и начал пилить обычной ножовкой.
    Буду кольцо делать, сказал он.
    Отпилив кусочек металла величиной чуть больше пятака, мастер взял сверло-коловорот, просверлил по центру отверстие; потом приготовил другой верстак бревно с вбитым в него круглым железным стержнем. На этом стержне начал расклепывать, развальцовывать заготовку маленьким молоточком. Сидел мастер на оленьем коврике, придерживая ногой верстак.
    Как раньше делали такие кольца: ведь инструмента не было? Или недавно научились? спросил я Василия Сергеевича.
    - Почему не было? Почти все делали сами: и зубила, и бруски из камня, и сверла лучковые. Молоток чаще покупали. А теперь, когда есть готовый хороший инструмент, зачем буду самодельным работать? ответил мастер и снова углубился в работу.
    Развальцовка продолжалась до обеда под ровными, точными ударами заготовка превратилась в кольцо, пока еще грубое.
    А как делается двойное кольцо?
    Можно и это сделать двойным, ответил Василий Сергеевич.
    Он еще полчаса поработал молоточком, осторожно выравнивая изделие, затем взял напильник и пропилил посреди кольца бороздку. Прикладывая железный стерженек по бороздке, сильно ударял по нему, расширяя и выравнивая углубление. Через несколько минут кольцо приняло характерную «эвенскую» форму двух спаянных колец. Мастер обработал его мелким напильником, шкуркой, отполировал сланцевой пылью и куском ровдуги и вот оно засияло на руках хозяйки, не отличаясь от других перстней, украшавших ее пальцы.
    Потом я попал к молодому мастеру Ивану Гавриловичу Болдухину руководителю бригады, кочующей у подножия хребтов Карчан и Карынджя. Изделия Болдухина оригинальны, он даже идет на нарушение традиционных приемов. Вот и сейчас на ручке нового ножа «хиркана» вырезаны силуэты лося и медведя, обычно не изображаемых эвенами.
    Это еще не готовая ручка, сейчас оловом заливать буду красивее и крепче будет.
    Иван Гаврилович вбил нож в бревно, ручку плотно обернул пергаментной бумагой и крепко обвязал нитками ниже узора, оставив вверху отверстие для заливки металла. В старину изделие обертывали берестой.
    Болдухин знает, что я интересуюсь, как эвены работают с металлом, поэтому все разъясняет, не ожидая расспросов:
    Это литье называется «ýррын», но это название для настоящего литья, когда в каменной форме отливали из бронзы и олова бляшки для нашивки на женскую одежду, большие кольца, кулоны, бляхи для мужских поясов. Для плавки металла были у некоторых банки глиняные не знаю, где брали...
    У самого Ивана тигель был из обычной консервной банки с согнутой в виде клювика стенкой. В тигле уже стояло на печке расплавленное олово. Через бумажную воронку мастер залил металл в полость узора. Когда олово остыло, на фоне темного дерева возникли четкие серебристые силуэты почитаемых в старину зверей хозяев тайги, кормильцев эвенов. Потеки металла мастер убрал напильником.
    Как видите, все просто. Только узор надо вырезать крупный, и его части, соединяясь между собой, должны охватить всю рукоятку тогда крепко будет. Вы спрашивали, как делать насечку? Она «тутдандáр» называется. Вот время свободное будет покажу...
    Кузница у Ивана устроена за палаткой: железная печка вместо горна, на снегу постелен брезент, на нем наковальня: бревно с вколоченным топором, на обухе которого и работают, придерживая бревно ногой. На куске ровдуги лежит медная и латунная проволока, кусочки серебра, зубила.
    Держи и много не говори. Что неясно, потом объясню.
    Иван Гаврилович вытащил из печки раскаленную заготовку ножа. Передал мне клещи, сам взял широкое зубило и начал прорубать бороздку вдоль обушка заготовки, Работал без предварительной разметки, но бороздка получилась прямой. Вторая бороздка прошла параллельно первой, затем он пробил дужки орнамента специальными полукруглыми зубильцами. На этом черновая работа была закончена. Затем мастер нарезал кусочками медь и серебро, латунь изогнул по форме полукруглого зубильца. Велел мне крепко держать заготовку ножа на наковальне и, взяв кусочек меди маленькими щипчиками, приложил к бороздке. Точными, несильными ударами вбил медь в бороздку, еще несколькими ударами закрепил и разровнял ее. Так, поочередно вгоняя медные и серебряные полоски, прошел первый ряд орнамента.
    Лучше, конечно, вгонять цветной металл в раскаленную заготовку крепче держаться будет, пояснил Иван Гаврилович, начиная очередной ряд орнамента. Теперь он раскалял заготовку, но она остывала, едва он вгонял в нее две-три полоски меди. Так мы и работали до вечера, пока солнце не окрасило снег вечерним светом, а тени гор протянулись почти до палатки.
    Иван Гаврилович собрал инструмент, унес в палатку и уже здесь прошелся несколько раз молотком по готовому узорчатому лезвию, окончательно выравнивал инкрустацию, потом зачистил все напильником, отшлифовал мелким наждачным порошком, замшей и протянул мне лезвие, сверкающее медью, серебром и латунью.
    Теперь любому докажешь, что мы сами делали и делаем ножи с насечкой, сказал Иван Гаврилович.
    А я подумал о том, как важно, чтобы мастера, подобные Ивану Гавриловичу Болдухину, сумели и сыновьям передать наследие своего народа самобытное искусство эвенский серебряный узор.
    г. Хабаровск
    /Вокруг света. № 1. Москва. 1985. С.55-57./



    Стафан Казлоўскі
    (в.Талюшаны Астравецкага р-на, Беларусь)
                                   КАРОТКІ НАРЫС ГІСТОРЫІ I КУЛЬТУРЫ НАРОДАЎ
                                ПАЎНОЧНА-ЎСХОДНЯЙ СІБІРЫ ЭВЕНАЎ I ЮКАГІРАЎ
                                   (ПА ЎЛАСНЫХ НАЗІРАННЯХ I ІНШЫХ КРЫНІЦАХ)
    Можа здавацца дзіўнай, нават недарэчнай тэма майго даклада, але яна на самой справе не выпадковая, бо не адзін І. Гашкевіч звязаны з аціяцкім Далёкім Усходам. Ёсць цэлае сузор’е тых нашых землякоў, хто воляй лёсу стаў даследчыкам прыроды, нетраў, народаў Усходу і поўначы Азіі. Гэта славуты геолаг I Чэрскі, геолаг, батанік і этнограф Бенядзікт Дыбоўскі, адзін з буйнейшых айназнаўцаў, даследчык Айнушыры (зямлі айнаў), родны брат першага кіраўніка адроджанай Польшчы Юзафа Пілсудскага Браніслаў Пілсудскі. Апошнія два з’яўляюцца нашымі бліжэйшымі землякамі, а для нашай сям’і — нават знаёмымі: у дзяцінстве мая бабуля ведала абодвух братоў, бо гувернантка прывозіла іх у вёску Балюлі знаёміць з жыццём вясковых дзяцей, а потым бабуля служыла ў сяброў Пілсудскіх, гаспадароў маёнтка Саракполле Палуянаў. Абедзьвс сям’і былі рэпрэсаваны ўладамі, а маладыя высланы ў Сібір. Яны не былі першымі і не апошнімі — сотні і тысячы нашых землякоў “выязджалі” ў тыя краі аддаленыя.
    Мне таксама давялося доўгі час пражыць у самых цяжкадаступных аддаленых раёнах Магаданскай вобласці і Рэспублікі Саха (Якуція), цесна кантактаваць з даўнімі насельнікамі гэтай часткі айкумены, аб якіх у нашай краіне амаль нічога невядома. Нават службоўцам цяжка дабрацца да горных эвенаў Расохі, Бярозаўкі або юкагіраў в. Нялемнае на р. Ясачнай. Ужо тое, што расохінскія эвены да 1958 г. заставаліся незалежнымі аднаасобнікамі і не прызнавалі савецкай улады, сведчыць аб тым, што гэта за адлегласці, што за прыродныя ўмовы! Народы гэтай горнай краіны хоць і маюць амаль аднолькавую трагічную гісторыю, але належаць да розных культур, розных моўных сем’яў і з’явіліся на гэтай тэрыторыі ў розныя гістарычныя перыяды.
    Відавочна, першымі насельнікамі тут былі продкі юкагіраў. Як сведчыць археалогія (XIII-XVIII ст. да н. э.), яны займалі вялізную тэрыторыю, амаль сутыкаючыся на захадзе з таймырскімі самадзійцамі-таўгамі, а на ўсходзе, каля Ціхага акіяна, — з продкамі чукчаў і каракаў. Да прыходу рускіх заваёўнікаў у пачатку XVII ст. налічвалася да 12 юкагірскіх плямёнаў. Гэта быў адносна шматлікі і ваяўнічы народ. Культура іх была яркай, своеасаблівай і вельмі архаічнай, па сутнасці — неалітычнай. Большасць плямёнаў не ведалі металаў, а калі і ведалі, то не ўмелі выплаўляць іх і нават апрацоўваць, дастаючы нешматлікія вырабы з поўдня або з Аляскі (самародная медзь тлінкітаў).
    Як нам усё жыццё ўбівалі ў галовы, “добраахвотнае далучэнне” да Расіі юкагіраў хаця і прывяло да падвойнага прыгнёту, няволі, ясаку, хвароб, але мела “станоўчы і прагрэсіўны характар”. Як праводзілася гэтае далучэнне, хваляцца самі землепраходцы: “И поплыли вниз по Амуру, и плыли два дни да ночь, и улусы громили, и в тех улусах многих людей побивали, и ясыр (нявольнікаў. — С. К.) имали, и плыли семь дней до Шингану дючерами, и мы их в пень рубили, и жён их и детей имали в ясыр и скот...” Таксама, калі не горш, праходзіла “асваенне” і Юкагірскай зямлі: да 60 працэнтаў жанчын было забрана ў ясыр, эвенская або юкагірская нявольніца каштавала да 40-50 собаляў (зноў жа нарабаваных у тубыльцаў). У выніку такога “прагрэсіўнага” працэсу ўжо да пачатку XVIII ст. колькасць юкагіраў зменшылася напалову (пераважна — ад воспы, якую там і называюць “краснай”, або “рускай дзяўчынай”), Цяпер агульная колькасць юкагіраў, якія карыстаюцца двума дыялектамі, складае каля 450 чалавек — гэта тундравыя аленяводы і пешыя таежныя рыбакі-паляўнічыя за 1000 км на поўдзень ад іх у адзінай вёсцы Нялемнае на р. Ясачнай.
    Тое, што юкагіры не мелі транспартнай жывёлагадоўлі, не дало ім магчымасці ратавацца ў самыя жорсткія часы, бо і казакі прасоўваліся ў “новыя зямліцы” ў асноўным па рэках, да якіх былі прывязаны юкагіры.
    Эвены-ламуты з’явіліся на ўсходніх землях значна пазней: першая хваля — каля XIII-XIV стст. — у выніку зруху народаў ў Прыбайкаллі, Прыамур’і, Манголіі, націску якутаў, іншых тунгускіх плямёнаў. У тыя часы большая частка эвенаў насяляла басейн ракі Ахота (ад эвенск. “окат” — рака), дзе ўздоўж Ахоцкага ўзбярэжжа спрэс цягнуліся паселішчы т. зв. “пешых тунгусаў” і стойбішчы аленяводаў. Першае спатканне эвенаў з рускімі адбылося ў 1641 г., калі атрад Івана Гарэлага пранік на ўзбярэжжа Ахоцкага мора, ён жа ўвёў ва ўжытак тэрмін “ламуты” (ад эвенск. “наму” — мора).
    Эвены “добраахвотна далучаліся” 35 год, ды і пазней шматразова паўставалі, пратэстуючы супраць жорсткасці, рабаўніцтва заваёўнікаў, ды яшчэ з кожных 14-17 мужчын быў узяты адзін аманат-закладнік, якога абшчына павінна была карміць, плаціць за яго ясак. Не дзіва, што да XIX ст. ад шматлікіх аселых эвенаў ўзбярэжжа зберагліся толькі маленькія аддаленыя паселішчы — Армань, Товуй.
    Аднак аленяводы маглі адступаць на пустуючыя землі на захад і поўнач ад Ахоцкай акругі. Вядома, “аленныя вершнікі” не былі такімі безабаронымі, як юкагіры. Гэтыя людзі належалі да больш высокай культуры, былі больш развітымі ў сацыяльным гіліне. Нават у час самых першых сутычак з заваёўнікамі яны былі ў панцырах і шаломах — жалезных ці з касцяных пласцінак; стрэлы, дзіды і откэны (откэн, або пальма па-руску — характэрная для ўсіх тунгусаў зброя: вялікі тоўсты нож на паўтараметровай асадзе, які служыў і сякерай, і мячом, і кап’ём) мелі жалезныя наканечнікі.
    Па горных хрыбтах гэтыя звышрухавыя людзі дайшлі да акіяна на Поўначы, да р. Лена — на захадзе і пазней (у XIX ст.) нават да поўдня Камчаткі, а частка з іх ажно да Таймыра, па шляху змяшаўшыся з эвенкамі і якутамі. Яны перадалі сваё імя адной з самых маладых нацыянальнасцяў Расіі — далганам, якія канчаткова вызначыліся толькі ў канцы ХІХ-ХХ ст. У склад іх увайшлі і рускія “затундраныя сяляне”, а таксама якуты, якія перадалі народу мову, культура ж і гаспадарка засталіся сінкрэтычнымі.
    Трэцім жа народам, які з’явіўся ў гарах вярхоўяў Калымы і Індыгіркі, сталі саха-якуты, зусім непадобныя да двух папярэдніх народаў. Па мове яны належаць да шматлікай і распаўсюджанай цюркскай сям’і — ад уйгураў у КНР, да караімаў у Троках і татараў, турак, гагаузаў на Балканах. Па гаспадарчай дзейнасці гэта жывёлаводы, якія гадуюць коней і кароў, а на поўдні нават крыху займаюцца вырошчваннем ячменю і проса.
    Якуты прынеслі з сабой ужо сапраўдную металургію, развітае кавальства, чаму спрыяла і наяўнасць багатых жалезных і медных руд, серабра, волава і золата ў мясцовых гарах. Перад самым прыходам рускіх у якутаў на Лене ўжо складваліся невялікія дзяржаўныя сістэмы тыпу феадальнага княства Тыгына ў мегінцаў (ля цяперашняга Якуцка) і племянных саюзаў — у іншых. Гэтыя племянныя групоўкі між сабой варагавалі, чым удала і скарысталіся казацкія атрады. Відавочна, якутам сапраўды было карысным далучэнне да Расійскай імперыі, нягледзячы на каланіяльныя цяжкасці.
    Пра Якуцію ў часы пакарэння, як і пра саміх якутаў, ёсць шмат літаратуры. Таму я хачу больш падрабязна спыніцца на лёсе эвенаў і юкагіраў Калымы, іх традыцыйнай і сучаснай культуры, цяперашнім (да 1993 г.) жыцці.
    Да пачатку XX ст., як зазначалася, дажыла дзесятая частка юкагіраў, а іх тэрыторыя скарацілася ў дзесяткі разоў; у эвенаў — наадварот: тэрыторыя пашырылася, а насельніцтва паменшала ў выніку войнаў, нязвыклых еўрапейскіх хвароб і нават голаду, бо, кормячыся паляваннем на “мясную” дзічыну: ласёў, дзікіх аленяў-буюкоў, снежных бараноў, людзі павінны былі займацца і ловам футраных звяроў для здачы ясаку. Калі ж яшчэ здараўся мор на буйных звяроў, пусткамі станавіліся вялізныя абшары (як тое было ў басейне Амалона ў канцы XVIII і XIX ст.). Па матэрыялах архіваў, друку можна вызначыць, што на тэрыторыі Калымы знікла 12 эвенскіх родаў (цяпер існуюць чатыры), у той жа час некаторым групам ламутаў пайшло на карысць супрацоўніцтва з каланізатарамі, асабліва пасля прыняцця хрысціянства. Нарэшце яны знішчылі або асімілявалі сваіх адвечных ворагаў — паўднёвых аселых каракаў Ахоцкага ўзбярэжжа (ля сучаснага Магадана). З цягам часу адносіны больш-менш наладзіліся, усталяваліся крыху спрыяльныя законы, колькасць насельніцтва стабілізавалася.
    Вельмі цяжкімі для горных эвенаў і верхнекалымскіх юкагіраў сталі часы Першай сусветнай вайны, перавароту 1917 г., грамадзянскай вайны, калі парушыліся гандаль, законы, забеспячэнне зброяй і паляўнічымі прыпасамі. Усталяванне і першыя крокі савецкай улады на Калыме былі станоўчымі і літаральна выратавалі гэтых людзей. Доўгі час улады не чапалі заможных аленяводаў з таварнымі статкамі ў гарах Кедона і тундрах Гіжыгі. Але наступныя крокі, прымусовы перавод на аселасць і калектывізацыя, сталі трагічнымі. Людзей з гор, дзе сухое, стэрыльна чыстае паветра, чыстая вада, сагналі на вільготнае ўзбярэжжа сцюдзёнага мора, дзе яны выміралі цэлымі вёскамі ад звычайнага грыпу, трупы складваліся да вясны ў незавершаныя будынкі (пра гэта ёсць шмат артыкулаў у магаданскіх газетах).
    Частка аленяводаў паспела сабраць свае статкі і аддаліцца ў цяжкадаступныя горы на захадзе. Так склаліся незалежныя групы эвенаў у гарах Уш-Урэкчан на Амалоне, на Булуне, Бярозаўцы Юкагірскага ўзгор’я, якія і праіснавалі спакойна амаль 40 гадоў, збераглі сваю мову, культуру, звычаі, аленяў і, галоўнае, людзей, бо астатнія землі гэтага народа напаткала новая бяда: як грыбы, пачалі расці канцлагеры пры залатых і алавяных капальнях і россыпах. А тады ж толькі-толькі пачала складвацца Ахоцка-эвенская нацыянальная акруга, толькі заклалі яе сталіцу — Дзялбу (месца Рады), пабудаваўшы школу-інтэрнат, шпіталь, жылыя дамы для ўрачоў і настаўнікаў... Так і маладую аўтаномію, і яе сталіцу раздушыла і праглынула самая жахлівая ў свеце дзяржава — “Дальбуд”, самы вялікі востраў ГУЛАГа, які раскінуўся ад Ахоцкага мора да р. Індыгіркі.
    Не абмінулі эвенаў і сталінскія “хапуны”: былі арыштаваны ўсе шаманы, багатыя аленяводы, заможныя жыхары прыморскіх вёсак, толькі народжаная інтэлегенцыя... Куды ж іх змясціць? Не ў лагер жа! — не дай Бог, збягуць ды іншых звядуць, не зловіш, бо тайга, горы, снег для іх — дом родны. Выхад знайшоўся просты і эфектыўны: эвенскіх арыштантаў змясцілі на вялікую старую баржу, вывелі яе далей у мора, адчапілі ад буксіра, адкрыўшы перад гэтым доступ у трум вадзе. Мабыць, былі і іншыя спосабы, але гэты зацьміў усё. Асабіста мне давялося бачыць толькі аднаго былога эвена-арыштанта, але ён абсалютна не ўступаў ні ў якія кантакты з еўрапейцамі.
    Працаўнікі калгасаў і саўгасаў тыя часы ўспамінаюць таксама з жахам, бо баяліся нападаў збеглых з лагераў крымінальнікаў-блатароў і прыбыцця ў пошуках першых лагерных ахоўнікаў. Збеглыя выразалі цэлыя стойбішчы, ахоўнікі даймалі допытамі, маральным здзекам (а часам і звыклым рабункам). Скончыліся гэтыя жахі толькі ў 1956 г. Вядома, калгаснікам было цяжка і ў іншыя часы, бо працавалі за “палачкі”, як і паўсюль, Лягчэй жылі ў саўгасах, паляўнічыя і рыбакі дзяржпрамгасаў, якія атрымлівалі наяўныя грошы за футравіну, ікру, рыбу. На каркадонскіх юкагіраў таксама пасыпаліся новыя беды — толькі абжыліся ў аселай вёсцы на роднай зямлі, як некаму захацелася “палепшыць” іх жыццё, не раячыся, не пытаючыся згоды, іх перасялілі ў якуцкую вёску Балгычан, дзе ім прыйшлося рабіць нязвыклую таёжнікам справу на лесапавале, сенакосе, доглядзе быдла. У выніку зніклі мова, звычаі, іх носьбіты, засталіся толькі тыя, хто загадзя перабраўся да супляменнікаў на Ясачную (Якуція).
    Аб культуры народаў Поўначы нашы людзі ведаюць, бадай, з адной толькі крыніцы — ідыёцкіх анекдотаў пра чукчаў. А народы Поўначы — гэта дзесяткі моваў, культур — ад фінамоўных саамаў да эскімосаў-інуітаў. І аб’ядноўвае іх толькі тое, што жывуць яны на мяжы чалавечых магчымасцяў у палярнай зоне арктычных пустыняў, тундры і тайгі ад Швецыі, праз Сібір да Грэнландыі.
    Як ужо я адзначыў, эвены і юкагіры належаць да зусім розных моўных сем’яў, культур, яднае іх толькі належнасць да аднаго антрапалагічнага тыпу — байкальскай расы (а можа, яны і складаюць яе). Гэта грацыяльнага складу і тыповага мангалоіднага аблічча людзі з досыць светлай (асабліва эвены) скурай і нават зялёнымі ці блакітнымі вачыма.
    Ужо ў час першага знаёмства з рускімі эвены шырока ўжывалі металы, ведалі іх апрацоўку: ліццё, кавальства і інш., славіліся як майстры ў работах па рогу, драўніне. Эвенскія жанчыны былі вядомыя адмысловымі вышыўкамі з бісеру, аленяй і ласёвай поўсці, густоўна і дыхтоўна пашытым адзеннем і абуткам, якім здаўна захапляліся ўсе іх госці і суседзі (а нават і ворагі). Першыя даследчыкі іх культуры (Ліндэнаў і інш.) адзначалі яшчэ ў XVIII ст., што за эвенскім сталом падаваўся кожнаму асобны посуд, ужываліся лыжкі з рога; посуд пасля яды адразу мыўся і паласкаўся, выціралі яго тонкімі, далікатнымі, як вата, стружкамі з тальніку або таполі, якія тут жа кідаліся ў вогнішча. Раніцай абавязкова мылі рукі і твар, выціралі іх стружкамі (аднаразовыя сурвэткі?). Вырабам іх займаліся нямоглыя старыя, калекі. Ужываюцца яны і цяпер — і зручна, і гігіенічна!
    Адметна, што са знішчэннем собаля эвены былі вымушаны для заробку грошай або футравіны на ясак вырабляць жалезныя прылады, срэбныя аздобы, узорыстае адзенне і абутак, якія кружным шляхам (праз чукчаў, азіяцкіх эскімосаў, аляскінскіх эскімосаў) траплялі аж да індзейцаў-атабаскаў Юкона. Прытым гэты гандаль набыў такія памеры, што падрываў нават даходы Расійска-Амерыканскай кампаніі, бо перахоплівалася каштоўная футравіна. Пра здольнасці эвенскіх майстроў сведчыць і тое, што яны ўмелі не толькі рамантаваць вогнестрэльную зброю, але і наразаць вінтавую разьбу ствала, рабілі адмысловую інкрустацыю меддзю і срэбрам па сталі, часам — вельмі далікатную. Нязвыклым для Поўначы было іх захапленне металічнымі аздобамі: на маладой эвенцы бывала да пяці кг срэбных і бронзавых ланцужкоў, падвесак, званочкаў, пярсцёнкаў, грыўняў, бранзалетаў... Ведалі і золата, але адносіліся да яго адмоўна, называючы ... “памётам д’ябла”. Выдатныя паляўнічыя-следапыты, яны ўмелі і ўмеюць накрэсліць дакладныя карты вялікіх прастораў з рэкамі, горамі, азёрамі, няблага ведалі астраномію, анатомію жывёлы і чалавека (непараўнальна з нашымі сялянамі).
    Наколькі багаты фальклор, настолькі бедная харэаграфія: адзіны карагод — хэдзе. Музычныя прылады амаль забытыя, хаця і меліся свісткі, варганы, гудзелкі-курукэн, аднасрунныя скрыпачкі і, вядома, бубны — унтун, але апошнія выключна належалі шаманам. Традыцыйную рэлігію фарміравалі элементы анімізму, культ Сонца, шаманізм. Потым далучылася праваслаўе, і ўсё гэта злілося ў вельмі цікавае сінкрэтычнае веравызнанне, што нават прывяло да карыстання чатырма календарамі: заснаванага на целе чалавека, прыродна-гаспадарчага, на аснове рускіх святцаў (“чывятса”) і, вядома, сучаснага еўрапейскага.
    Юкагірская ж традыцыйная культура амаль знікла. Часткова збярогся фальклор, арнаменты, танец “лондол”. Выйшла з ужытку і самая цікавая з’ява (а можа, найвялікшае дасягненне) юкагірскай культуры — своеасаблівая пісьмовасць на бяросце — “шангар шорылэ” і маршрутныя паведамленні (“тос”).
    Рэлігія юкагіраў была таксама своеасаблівай, з развітым культам продкаў, абрады якога выклікалі ў суседзяў-эвенаў непрыхільнасць, бо юкагіры вазілі і сабой шкілеты і муміі (а то і іх часткі) продкаў і шаманаў, эвены ж і агідай ставіліся да ўсяго мёртвага. Вядома, цяпер такога няма, ды і ці помніць хто тое, акрамя краязнаўцаў?
    Затое зберагаецца ўсё, што датычыцца іншых бакоў мінулага жыцця: ахоўваюцца старадаўнія зімовыя зрубы-хаціны, юрты якуцкага тыпу, у кожным двары стаіць летні чум — ураса. Кранальна, што жыхары гэтых мясцовасцяў старанна зберагаюць усе, звязанае з ураджэнцам Беларусі Іванам Чэрскім. Дарэчы, у Нялемным жывуць нашчадкі яго пляменніка, удзельніка апошняй экспедыцыі Дугласа.
    Сучасную вёску Нялемнае можна было б назваць лепшым узорам паўночнага паселішча: ёсць тут школа, клуб, вялікая спортзала. Сам пасёлак — з сучасных дамоў, маецца невялікі музей пры школе. І што кідаецца ў вочы гэтыя апошнія прадстаўнікі народа маюць вялікае пачуццё нацыянальнай самасвядомасці, уласнай годнасці, імкнуцца адрадзіць мову! У 1989 г. дазволілі на ёй навучаць малодшыя класы. Але не было падручнікаў. Тады настаўнікі і бацькі самі склалі праграму, слоўнікі, рукапісныя падручнікі. Ёсць у гэтага маленькага народа свае сучасныя вучоныя, пісьменнікі, мастакі: Улуро Адо (паэт), Тэкі Одулок, С. Курылаў (празаікі), М. Курылаў (мастак), Г. Курылаў (філолаг, працаваў у Тартускім універсітэце). Ёсць надзея, што хоць цяпер юкагіры будуць жыць спакойна. Аленяводы-расохінцы ездзілі да аленяводаў-саамі ў нарвежскі Карашок, былі ў індзейцаў Каліфорніі, на Алясцы. Калі мы спыталіся ў жанчын, якія ўражанні засталіся ў іх ад наведання рэзервацыі ў Арэгоне, адказ быў адзін;
    — Мы плакалі!
    — Няўжо індзейцаў так шкада?
    — Не, сябе...
    Сучасныя эвены нават з гэтых ізалятаў — Расохі, Бярозаўкі — цывілізаваныя, сучасныя людзі. Магу без нацяжкі, ценю сумнення сказаць, што аленяводы з самай аддаленай брыгады ў 70-х гг. XX ст. былі больш начытаныя і развітыя, чым сярэдні беларускі або літоўскі калгаснік, хаця б таму, што выпісвалі (і прачытвалі) многія рускамоўныя выданні СССР. Ды славутая “Спідола” стаяла ў кожнага пад вухам.
    Паказальны адзін эпізод з вершам Ф. Багушэвіча, які названы ў рускім перакладзе “Как из нас сделали поляков”. З нашай бібліятэчкай ён трапіў да пастухоў. Гаворка адбылася такая:
    — Вікенцьевіч, вы, аказваецца, праўду казалі аб сваім народзе. Цяпер разумеем, чаму вы з Канапацкім і Віцяй — палякі, а размаўляеце між сабой па-хахляцку, — гэта яны так беларушчыну нашу ўспрынялі. Дарэчы, Д. Канапацкі — з нашых мусульман, ведаў на памяць цэлыя паэмы Купалы, вершы Коласа і Багдановіча. Віця Стрэльчанка (бацькі яго былі са Страчы на Астравеччыне) і ён працавалі аленяводамі.
    Уявіце: 50 градусаў марозу, ноч, тайга ў гарах Карчан (за 1115 км ад Магадана), палатка, жалезная печка, пры свечках — гутарка эвенаў пра Багушэвіча, вершы Купалы ў арыгінале чытае аленявод-беларус. І гэта 1971 год.
    Ёсць у эвенаў свае пісьменнікі, спецыялісты розных профіляў. Але амаль не засталося тых, хто іх можа прачытаць. Інтэрнатаўскае выхаванне зрабіла чужымі бацькоў і дзяцей. Этнаграфічнымі даследаваннямі сярод эвенаў, на шчасце, займалася У. Папова, адна з самых добрасумленных этнографаў. Яна выдала цудоўную манаграфію “Эвены Магаданскай вобласці”.
    На жаль, амаль недаследаванымі знікаюць народнае мастацтва, матэрыяльная культура. Духоўным светам людзей з ізаляваных груп займаецца этнолаг з Парыжа — Б. Шышла, па паходжанню — наш зямляк (свет цесны). Традыцыі прадаўжаюцца.
    Каб закончыць гэты кароткі нарыс, скажу аб “перабудовачных” уражаннях. У 1993 г. мае сябры і выхаванцы з Кедона запрасілі мяне (праз 20 гадоў) паглядзець, як змянілася іх жыццё. Саўгасы і калгасы развальваліся, але былі прызнаны правы эвенаў на зямлю (аленія выпасы, ласасёвыя тоні, паляўнічыя абшары). Яны арганізавалі родавыя гаспадаркі, аднаўляюць заняпалае аленяводства, традыцыйныя нарыхтоўкі ікры ласасёвых, балыкоў. Да тоняў дабіраюцца на ўласных КРАЗах, КАМАЗах, вадзіцелямі сталі выдатнымі, бо ведаюць характар гор, рэк. Расохінцы гандлююць пантамі і іншай экзотыкай з каліфарнійскімі і паўднёвакарэйскімі кампаніямі, маюць уласныя пяціпавярховыя дамы ў Сеймчане, напакаваныя японскім і амерыканскім “дабрабытам”.
    Ну а праблемы — такія ж, як і ва ўсіх: экалогія, наркотыкі.
    І яшчэ — светлым промнем на іх небасхіле! — урад Расійскай Федэрацыі пастанавіў тэрмінова стварыць маленькія (і нават качавыя) школкі, адрадзіць абавязковую адукацыю на родных мовах. Ці не запозна толькі? На гэтым закончу, сказаўшы ўсім: “Энтэкэй орылдырым! Аічы бісіндэн! — Вялікі дзякуй! Жывіце добра!»
 

    /Беларусь-Японія ベラルーシ 日本 Беларусь-Япония. Матэрыялы другіх міжнародных чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча. Мінск-Астравец, 2-10 кастрычніка 2002 г. Мінск. 2003. С. 137-144, 392./





    Стафан Казлоўскі
                                                    “ДОБРЫ ДЗЕНЬ, ДАРАГІ ДРУЖА!”
    Шмат гадоў атрымоўваў я на чужыне пісьмы з радзімы на роднай мове, якія пачыналіся часцей за ўсё такім прывітаннем.
    Гэта былі лісты ад Яўгена Іванавіча Скурко, ці не больш вядомага ўсяму свету, як паэт Максім Танк. Некалі знаёмы майго бацькі, у апошнія трыццаць год ён называў сябрам і мяне. Вядома, мне было пахвальна і прыемна такое стаўленне не тое што знакамітай асобы, хутчэй за ўсё проста старэйшага чалавека, бо ў мяне з самай вайны не засталося ў хаце ніводнага мужчыны: бацька, два яго браты, пляменнік пайшлі на вайну і не вярнуліся.
    Першае ж мае знаёмства з творчасцю Максіма Танка адбылося яшчэ ў першым класе Жусінскай пачатковай школкі. Мне вельмі спадабаўся прачытаны недзе верш “У цёмным лесе на зары паспрачаліся грыбы...”, і я нават рашыўся выступіць з ім на навагоднім канцэрце. Кончылася гэтая спроба дэкламавання даволі кепска: на другой палове верша я збіўся, канчаткова збянтэжыўся і ў слязах уцёк са сцэны, уступіўшы месца чатырохкласніцы Вандзе з куплетамі Чарлі Чапліна. Праўда, сваю долю апладысментаў і цукерак я атрымаў. Было тады “аргысту” няпоўных сем гадоў.
    Ні маім родным, ні тым болей мне і галаву не магло прыйсці, што некалі не толькі пазнаёмлюся, але нават пасябрую з аўтарам зачараваўшага мяне верша пра пыхлівага Муха-мора. Ды і жыццёвыя варункі не спрыялі такім думкам: занадта ж далёка была наша сіроцкая хата на глухім засценку беларуска-літоў-скага памежжа ў пачатку 50-х гадоў ад думак аб Мінску, паэтах і паэзіі, больш надзённай была мара аб лішняй бульбіне, кавалку хлеба ды аб тым, каб хутчэй спакой настаў, бо ўначы часта стукаліся розныя людзі “лясныя”, а ў дзень ці не больш хамаватыя і настырныя “агенты”, “упаўнаважаныя”. Браць то у нас ужо не было чаго ні тым, ні іншым, але страху наганялі...
    Мінула 16 гадоў, я ўжо служыў у Савецкай Арміі, адпрацаваўшы перад гэтым некалькі год у шахце вугальнай, і лёс так размеркаваў, што мне давялося пазнаёміцца з Яўгенам Іванавічам Скурко (М. Танкам) Пачалося з майго ліста ў рэдакцыю часопіса “Полымя”, які у той час рэдагаваў М. Танк. Я, мабыць, хацеў прапанаваць нейкі нарыс ці малюнкі “з жыцця вайсковага”, бо ўжо меў вопыт з допісаў у акруговую газету, якую мы не вельмі пачціва менавалі “Стой, кто идёт!”
    З “Полымя” прыйшоў ліст за подпісам М. Танка. Мне гэта спачатку здалося нейкім розыгрышам, але пісьмо было сапраўдным. Яўген Іванавіч спытаў у мяне, з якой мясцовасці я родам, ці ведаю такую в. Талюшаны ў былым Свірскім раёне і ці не знаў выпадкова Вінцэнта Адамавіча Казлоўскага?
    На першае пытанне адказ быў, безумоўна, станоўчы. А на другое?.. Так, я чуў аб ім, бо гэта мой бацька, але не бачыў ні разу, бо ён загінуў, калі мне было паўгода (у красавіку 1945 г, Берлін)
    З іншых лістоў М. Танка я даведаўся аб бацьку такое, чаму мае старэйшыя сёстры і да гэтага часу не вельмі даюць веры.
    Аказваецца, малады пад той час барацьбіт з санацыйнымі ўладамі Жэня Скурко (а мо’ ўжо і сябар КПЗБ) дабіраўся да Вільні чамусьці праз нашу мясцовасць і па дарозе пазнаёміўся з маладым вайскоўцам, капралам, які таксама дабіраўся ў Вільню пасля гасцявання ў бацькоўскай хаце.
    Яны былі амаль аднагодкамі, ды, мусіць, акрамя таго знайшлі шмат чаго агульнага.
    У выніку гэтага знаёмства мой бацька стаў сябрам КПЗБ (ці, можа, нейкім “сочувствующим”), доўгі час займаўся нейкімі справамі, магчыма, пад выглядам гандлёвых паездак са сваім сябрам-яўрэем Срулем вазілі лістоўкі ці забароненую літаратуру, бо праз некалькі год, ужо жанатым гаспадаром, Вінцук трапіў у польскі канцлагер Бярозу-Картузскую. М. Танк за гэты час ужо не раз трапляў у Лукішкі.
    У сваіх “Лістках календара” М. Танк нейк ускосна ўспамінае аб ім, але, на жаль, нідзе дакладна. Ды і здымка няма нідзе сумеснага. Потым мне Яўген Іванавіч тлумачыў, што Вінцуку нельга было “свяціцца”, бо ён спачатку быў курсантам, а потым - на службе ў польскім войску. У нас таксама не збераглося ніводнага здымка бацькоў, толькі невялічкія групавыя курсанцкія фота, але як там пазнаць таго, каго ніколі не бачыў?
    Бацька, па словах бабулі і знаёмых, меў даволі авантурны характар, а можа, яму сапраўды былі да спадобы ідэі КПЗБ, не ведаю, але ўпэўнены, што ў савецкі канцлагер ён патрапіў бы ці не хутчэй, як у Бярозу, але вось гэтая “адсідка” якраз і выратавала ад сталінскага НКВД. Ды і сам М. Танк успамінаў, што пасля далучэння ў 1939 г. Зах. Беларусі да СССР сябры яму параілі нейкі час адсядзецца ў Пількаўшчыне, не заяўляцца ў Мінск...
    Мы з Яўгенам Іванавічам ліставаліся мусіць з год, пакуль я не дэмабілізаваўся. Праўда, я не разумею, як яму не абрыдла гэтая перапіска з салдатам, тым больш што і распісваць аб сваім жыцці я не мог: мы былі нават “самі ад сябе засакрэчаныя”.
    Пасля войска я зноў напісаў М. Танку як стала пасяліўся ў Магаданскай вобласці, стаў працаваць у алавянай капальні. Лісты ўжо былі цікавейшымі: не так шмат было ў той час беларусаў на Калыме. На жаль, уся нашая тагачасная перапіска (разам з маёй калекцыяй старых пласцінак, кніг, першых малюнкаў, цікавых мінералаў) прапала з-за банальнага крадзяжу.
    У 1971 г. пад час водпуску я ў астатні раз бачыў сваю родную вёску, але затое упершыню пабываў у гасцях у М. Танка.
    З Вільні выехаў у добрым настроі і пры добрым надвор’і, у Мінску ж трапіў пад дождж і нечаканыя для мяне абразы за беларускую мову: “На каком эта языку вы разгаварываеце? Наехала здесь из дзерэвни! Кагда уж толька научатся па чэлавечэскі разгаварываць”. На гэты час я ўжо болей за 9 год жыў у Расіі і ўмеў размаўляць на трох рускіх дыялектах і некалькіх іншых мовах. У Мінску ж быў праездам некалькі разоў толькі і па сваёй наіўнасці разважаў, што ўжо ў сталіцы Беларусі, напэўна, размаўляюць па-беларуску.
    Яўген Іванавіч і Любоў Андрэеўна жылі тады на Ленінскай у старым і зручным, як мне падалося, доме. Сустрэлі яны вельмі прыветна, як самыя лепшыя родзічы, толькі я адчуваўся ніякавата: гэта ж мала таго, што трапіў да бацькавага равесніка і знаёмага, дык гэта яшчэ і жывы класік - як з ім размаўляць, каб не набрацца сораму?!
    Я ж больш меў дачынення з простымі людзьмі: аленяводамі, шахцёрамі, геолагамі...
    Але Яўген Іванавіч і цёця Люба так сардэчна і так проста мяне прынялі, што мая скаванасць хутка прайшла. Дапамог тут і кілішак нарачанскае гарэлкі ды цудоўныя наварыстыя буракі з добрым жытнім хлебам. Дзе толькі і дасталі такі амаль вясковы бохан? Аб гэтым я і не замарудзіў спытаць у гаспадароў, чым іх крыху збянтэжыў. Ды каб толькі ў гэтым была мая нетактоўнасць! Па сваёй прастаце я ўслых здзівіўся, што яны з дзецьмі размаўляюць па-расійску, ды яшчэ ўспомніў, як мяне абразілі ў горадзе, ды чаму гэта ў сталіцы Савецкай Беларусі нічога беларускага не бачна, што асабліва кідаецца ў вочы пасля Вільні ці нават Якуцку.
    - Ці ж не дарэмна Вы, Яўген Іванавіч, столькі разоў сядзелі ў Лукішках, а мой бацька сушыў балота ды камароў карміў у Бярозе-Картузскай? Змянялі ж быка на індыка, шыла на мыла... Ці ж не маглі Вы дабіцца, каб Беларусь была беларускай пад час свайго побыту Старшынёй Вярх. Савета БССР?
    Выказаўся, ды ўжо не вернеш сказанага, - пачаў на ўсялякі выпадак успамінаць, дзе вісяць мае плашч і капялюш.
    Яўген Іванавіч спахмурнеў, але ўсё ж добразычліва пачаў тлумачыць, што ўсё нашмат складаней, чым здаецца, што, маўляў, мы шмат ужо змагаліся, цяпер пара настала для маладых паказаць сябе - хай бы хоць размаўляць пачалі па роднай мове, а яны нават кніжкі не хочуць чытаць па-беларуску.
    Я шмат чаго хацеў сказаць і спытацца, ды на першы раз і гэтага было досыць - бачыў, што гэтая размова не спраўляе нікому прыемнасці, нейк трэба ад яе адысці.
    На шчасце, убачыў свой няўклюдны малюнак, які даслаў Я. Ів. у 1970 годзе. Вісеў ён сярод падарункаў ад майстроў з Кітаю, Індыі і інш. Гэта быў вельмі прымітыўны партрэт упершыню стрэнутага мною эвена ў нацыянальным уборы, даслаў жа яго М. Танку, каб паказаць, як выглядаюць эвены, бо фатаграваць яшчэ не ўмеў.
    Папрасіў, каб зняў са сцяны, бо сорамна бачыць сваю мазню сярод прац сапраўдных мастакоў, але Яўген Іванавіч сказаў, што зробіць гэта, калі прышлю нешта больш вартае, на мой погляд. (Пазней даслаў невялікае пано-рэльеф на дрэве – “Вершніца-эвенка на алені”.)
    У той жа вечар Яўген Іванавіч і Любоў Андрэеўна паказвалі здымкі часоў сваёй віленскай маладосці і некалькі разоў казалі, што здымаў той капрал, мажліва, і мой бацька. Там былі Пётра Сергіевіч, Станкевіч і іншыя зараз вядомыя ўсім людзі. Развіталіся мы прыязна, усё ж мне здавалася, што нецікава было ім са мной, нетактоўным невукам.
    Але па вяртанні ў Ансукчак я ўжо знайшоў пісьмо і бандэроль з апошняй (на той час) кнігай паэта. Вядома, было прыемна, што гэткія людзі памятаюць мяне, турбуюцца нават. На гэты раз мне было што напісаць М. Танку, бо жыццё маё сапраўды стала цікавым, рамантычным, бо перайшоў з капальні на працу ў тайгу, за 300 км ад райцэнтра, нават пасада мела арыгінальную назву - загадчык Чырвонай Ярангі. Гэта такая спецыфічна паўночная ўстанова, якая складалася з 2 кінамеханікаў, 2 настаўнікаў, 2 фельчараў-акушэраў, 1 каюра (або кіроўцы) і 1 загадчыка. Тэрыторыя ў нас была 200 x 300 км, на ёй былі два маленькія (па 5-7 домікаў) паселішчы-базы, ці, як казалі раней, - факторыі. Тыя ж, каго мы павінны былі вучыць, лячыць, весяліць, знаходзіліся недзе ў тайзе і гарах: аленяводы, геолагі. паляўнічыя. Ну, а аклад загадчьіка - 85 р.! Сапраўды, толькі рамантык пойдзе на такое пасля шахцёрскіх заробкаў!
    М. Танк мяне ўсяляк падтрымліваў, казаў, што, можа, якраз тут і будзе мой галоўны ў жыцці занятак, мэта і сэнс існавання. Словы былі прарочныя – так яно і сталася. Пазней мне прыйшлося зноў на некалькі гадоў выехаць з Калымы, затым вярнуцца. Увесь гэты час наша перапіска не перарывалася, працягваючыся да апошніх гадоў, хаця і не такая інтэнсіўная, як раней, бо Яўген Іванавіч пачаў часта хварэць, зрабіў у Вільні аперацыю на сэрцы, ды і ў мяне ў жыцці шмат што змянілася.
    Яшчэ адна сустрэча адбылася з Яўгенам Іванавічам у час майго водпуску, калі сям’я М. Танка ўжо жыла на вул. Кульман, у новым гігантычным гмаху, які мне чамусьці не падабаецца да гэтага часу. Праўда, ніхто мне і не прапануе ў ім жыць!
    У той раз Яўген Іванавіч зацікавіўся сабранымі мною і перакладзенымі на беларускую мову ўзорамі эвенскага фальклору: эпічнымі паданнямі, казкамі, былічкамі, тапанімічнымі паданнямі, завёў мяне ў Дом літаратара, дзе ў Саюзе пісьменнікаў арганізавалі невялікую чытку гэтых казак
    Водгук быў добразычлівы - мне параілі (і далі афіцыйную рэкамендацыю) направіць пераклады у выд. “Юнацтва", дзе гэты рукапіс паспяхова і загінуў пад час распаду СССР і іншых катаклізмаў.
    Па размовах і лістах М. Танка няцяжка было зразумець, што яму вельмі і вельмі няпроста прыняць развал кампартыі, ды і СССР, з цяжкасцю ўспрымаліся новыя ідэі, погляды: ды і не дзіва - столькі жыцця, здароўя, таленту палажыць на ўмацаванне кампартыі, пабудову савецкай Беларусі - і раптам такі абвал!
    Пры апошніх сустрэчах Яўген Іванавіч выглядаў трохі разгублена, нават часта абураўся на тое, што мне здавалася правамерным і натуральным (як прызнанне А. Міцкевіча нашым паэтам, хай і польскамоўным).
    Крыху спрачаліся і па палітычных пытаннях, бо ўсё новае мною ўспрымалася як безумоўна неабходнае і доўгачаканае (асабліва пасля таго, што я нагледзеўся ў Сібіры, на Калыме). Яму ж усё гэта прызнаць было нашмат цяжэй, бо патрэбна была складаная ўнутраная перабудова, бо ён не адносіўся да тых, што па ветру павяртаюцца. У рэшце рэшт М. Танк, хоць і павольна, прыходзіў да станоўчых ацэнак пераменаў, не агулам і пасля шматлікіх сумненняў, але з годнасцю і цвёрда.
    Мы (землякі М. Танка), заўсёды з хваляваннем сачылі за публікацыямі ў “ЛіМе”, у “Литературной газете”, дзе друкаваліся лісты творчых саюзаў, інтэлігенцыі ў ЦК КПСС і інш. аб адраджэнні нашай мовы, культуры, сапраўднай гісторыі, ці падпісаў Яўген Іванавіч, ці на першым месцы акажацца партыйная салідарнасць. І, на шчасце, нам амаль не прыходзілася расчароўвацца. Не ведаю, можа, зблізу гэта выглядала інакш, ды кажуць, здалёк - відней.
    Нейк у нас была гаворка аб вершах рэвалюцыйнай тэматыкі, ягоным псеўданіме. Вядома, я не мог зусім адкрыта казаць, што думаю наконт усёй гэтай камун. прапаганды, толькі заўважыў, што ніколі па добрай волі не ўзяўся бы чытаць нейкага Дз. Беднага, Маякоўскага ці П. Броўку, а Яўген Іванавіч прадоўжыў: “І ранняга М. Танка, ці не так?” На што я адказаў: “М. Танк заўсёды пісаў і цудоўныя лірычныя вершы, казкі. Захапляўся роднай мовай, прыродай”.
    І расказаў яму, што мая бабуля (з 1866 г. н.) спявала з кабетамі песню “Далі зацягнула дыму чорным крэпам”... I калі я ім сказаў, што гэтую песню напісаў нарачанскі паэт М. Танк, кабеты аж разгневаліся: “Малы яшчэ нам головы дурыць! Які табе Танк, гэта даўнейшая людская песня! Можа, твой гэты Танк і «Як сарву я ружы кветку» склаў?” Можа, у П. Броўкі і больш узнагарод дзяржаўных, але ці спяваюць хоць адну яго песню ў народзе? Яўген Іванавіч аж нейк разгубіўся: “Няўжо сапраўды народнай, сваёй гэту песню лічаць?!”
    - Вядома, бо бабкі гэтыя амаль неграматныя, ніякай паэзіі не чытаюць, радыё не было тады. Яны і не чулі нават аб паэтах. Праўда, бабуля апавядала аб адным чалавеку з іх мясцовасці, што пісаў “па просту” вершы, а потым чытаў іх людзям на кірмашах, фэстах і нават у карчмах. (Толькі нядаўна даведаўся, што сапраўды быў у Золаве такі паэт - З. Нагродзкі, нават напісаў п’есу аб бабулінай вёсцы - “Каляды ў Балюлях”.)
    На жаль у перабудовачныя часы зашмат было несправядлівай крытыкі і ў адрас Максіма Танка - некаторыя з маладых гатовы былі агулам збэсціць яго творчасць і жыццё. Гэта зрабіць няцяжка, нашмат цяжэй зразумець абставіны, у якіх складаўся светапогляд, праходзіла ўсё жыццё, улічыць тое, што яны шчыра ў тыя старыя ідэі верылі, змагаліся і пакутвалі за іх. Ды, шчыра кажучы, ідэі можа і неблагія, ды як яны выконваліся, якой цаной і якімі метадамі, мы, маладзейшае пакаленне, пабачылі ды паспрабавалі на сваёй шкуры.
    Вядома, можна было шмат аб чым спрачацца, дыскутаваць з Яўгенам Іванавічам, ды трэба было не забывацца на ўзрост, яго хворае сэрца. Усё ж бывала, што, нягледзячы на папярэджанні Любові Андрэеўны, мы, крыху выпіўшы, размаўлялі з залішнім запалам, але гэта былі мірныя дыскусіі. Вядома, з Іванам Ласковым мы спрачаліся больш доўга, горача і змястоўна - што дзіўнага, “вагавыя” катэгорыі раўнейшыя былі: узрост, стан наш.
    У апошніх лістах М. Танк з горыччу гаварыў, што моладзь яго нібы чураецца не толькі як партыйца, але і паэта. І быў вельмі ўзрадаваны, калі я прывёў у госці маладога мастака і яшчэ маладзейшага кампазітара. Гэта было якраз удзень пахавання вядомага скульптара Анікейчыка. У той прыезд у Мінск мой сябар, Алесь Цыркуноў, пазнаёміў мяне з маладым (на той час) кампазітарам Яўгенам Паплаўскім. Мне трэба было пазваніць на кватэру М. Танка, каб спытаць аб здароўі і ці можна іх наведаць. Цёця Люба сказала, што Яўген Іванавіч на пахаванні, але будзе вельмі рады мяне бачыць і, відаць, мне прыйдзецца ў іх заначаваць. Тут мне прыйшлося спытаць у хлопцаў, як дабрацца да вул. Кульман, (бо я ўвогуле блага ведаю Мінск) да М. Танка. Яны былі вельмі здзіўлены. што я да яго заходжу, нават, здаецца, не паверылі. Потым Паплаўскі спытаўся, ці можна яму са мною паехаць, бо ён мае важную справу да Яўгена Іванавіча. Прыйшлося зноў патэлефанаваць. Любоў Андрэеўна сказала, што гаспадар ужо прыехаў, але вельмі стомлены, а праз пару гадзін - ласкава просім усіх траіх.
    Я параіў хлопцам па дарозе набыць якія кнігі М. Танка - будуць мець аўтограф на ўспамін. Мне здаецца, што хлопцы не вельмі спадзяваліся на гасціннасць, пакуль сам Яўген Іванавіч не сустрэў нас у перадпакоі сваёй кватэры. Быў ён ужо адпачыўшы, у добрым гуморы, вельмі цёпла і сардэчна сустрэў нас. Мы ніякага пачастунку з сабою не ўзялі, бо не ведалі, што можна, а што - не, ды стол быў ужо амаль гатовы. Пакуль цёця Люба завіхалася на кухні, Жэня Паплаўскі патлумачыў М. Танку сваю справу: ягоны дзядзька, ксёндз, быў у часе вайны выкліканы акупацыйнымі ўладамі ў Мінск, адтуль ён больш не вярнуўся, магчыма, і закатаваны немцамі, як і шмат іншых беларускіх каталіцкіх і праваслаўных святароў. Вось Паплаўскі і хацеў спытаць, ці не ведае М. Танк што-небудзь аб лёсе дзядзькі.
    Жэня прывёз з сабою дзядзькаў даваенны фотаальбом віленскі, на некаторых здымках былі маладыя М. Танк і Люба Асанавічанка (тады яшчэ не жонка паэта). Вечар атрымаўся вельмі цікавым, старыя ўспаміналі сваю маладосць, мы з цікавасцю лавілі кожнае слова. Затым М. Танк падарыў і падпісаў па сяброўску кожнаму з нас па апошняй сваёй кніжцы, бо самі мы нічога не маглі набыць у кнігарнях.
    Хоць Любоў Андрэеўна паставіла віно, шампанскае, але Яўген Іванавіч крадком выцягнуў з-пад стала бутэлечку “белай”: “Непрыстойна беларусам знаёміцца пад французскую штучку!” І тайком ад цёці Любы нават сабе кілішачак наліў.
    Яшчэ па тэлефоне Любоў Андрэеўна папярэдзіла, каб не вялі, крый божа, палітычных спрэчак, бо моцнае хваляванне небяспечна Яўгену Іванавічу, аб гэтым я і хлопцам сказаў.
    Усё ж такі без нейкіх дыскусій не абышлося, трэба было трохі стрымаць; хацеў я стукнуць па назе Цыркунова, ды пераблытаў, - штурхануў М.Танка.
    - Ды маўчу, маўчу ўжо! - сказаў той. Мне хоць праваліся, а яны ўсе смяюцца! Разышліся ўсе ўзаемна задаволеныя.
    На жаль, гэта было маё апошняе спатканне з равеснікам майго бацькі, жывым класікам беларускай літаратуры. вельмі гасцінным, простым і маладым душой чалавекам. (Вядома, гэта маё меркаванне такое, бо для мяне ён такім быў, такім і застанецца ў памяці да канца жыцця.) Затым было некалькі лістоў, у адным з іх быў напісаны верш. якога я раней не чытаў. Можа, ён яшчэ тады нідзе не друкаваўся? Пазней было вельмі распачлівае пісьмо аб цяжкой хваробе вернай спадарожніцы жыцця - “маёй татарачкі Асанавічанкі” - цёці Любы - і на гэтым - усё...
    Засталіся ў мяне лісты Яўгена Іванавіча, цэлая бібліятэка кніг з подпісамі сяброўскімі, добрыя ўспаміны і, на жаль, (як і ад бацькі) - аніводнага здымка.
    Ды яшчэ некалькі разоў чуў песню па радыё, названую народнай – “Далі зацягнула дыму чорным крэпам...”
    Нават за адну такую, прызнаную народам, песню можна век памятаць чалавека, а ён іх пакінуў сотні.
    Р. S. У адным з апошніх лістоў да мяне Максім Танк пісаў:
    “Самае галоўнае: ідзе адраджэнне нашай мовы і культуры. Працэс гэты - складаны, але яго ўжо не спыніць. Наперадзе, відаць, чакаюць нас значна большыя выпрабаванні. Ну што ж, будзем спадзявацца на лепшае. А гэта - адзін з апошніх вершаў-роздумаў:
                                                   Колісь, праклінаючы лёс недарэмна,
                                                   Яго мы стараліся пераадолець,
                                                   Я, згодна з рашэннем камуны турэмнай,
                                                   Суду заяўляў цвёрда: bezwyznaniowiec.

                                                   З гадамі мяняўся мой погляд на шчасце.
                                                   І сёння, прызнацца пакутліва мушу,
                                                   Што Бог ёсць на свеце, бо столькі напасцяў
                                                   Не змог бы на наш народ нехта абрушыць.
    З надзеяй на нашу сяброўскую сустрэчу. З Навагоднімі прывітаннямі і найлепшымі пажаданнямі.
    М. Танк”.
    /Куфэрак Віленшчыны. № 1 (8). Маладзечна. (Мінск.) 2003. С. 113-119./




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz