ВЯРТАЮЧЫСЯ ДА НАДРУКАВАНАГА
У маім лісьце, што быў летась надрукаваны ў «ЛіМе» 22 красавіка. гаварылася пра сумную гісторыю вакол мэмарыяльнай дошкі на старажытным будынку № 23, што на плошчы Свабоды ў Мінску, дзе некалі была адкрыта першая Мінская гімназія. Ад яе парога разышліся пуцявіны шмат якіх знакамітых людзей краю. Імёны некаторых з іх зараз пазначаны на зробленай з густам мэмарыяльнай дошцы, якая ў рэшце рэшт зьявілася там, дзе яна павінна быць. Як кажуць, лепш позна, чым ніколі!
«Тут, — сказана на ёй, — у 1803 годзе была адкрыта Мінская гімназія, у якой у розныя часы вучыліся:
Тамаш Зан (1796-1855),
Яўстафій Тышкевіч (1814-1873),
Станіслаў Манюшка (1819-1872),
Уладзімір Спасовіч (1839-1906),
Бенядзікт Дыбоўскі (1833-1930),
Аляксандр Ельскі (1834-1916),
Антон Трусаў (1835-1886),
Іван Гольц Мілер (1842-1871),
Янка Лучына (І. Неслухоўскі; 1851-1897),
Мікалай Мінскі (Віленскі; 1855-1937),
Эдуард Пякарскі (1858-1934),
Ядвігін Ш. (А. Лявіцкі; 1868-1922)
і іншыя вядомыя дзеячы літаратуры, мастацтва. навукі, вызваленчага руху супраць царызму”.
Анатоль Варава.
[С. 15.]
Іван Ласкоў
ПІШУ З ДАЛЁКАЙ ЯКУЦІІ...
Вось ужо семнаццаць гадоў я жыву ў Якуцку, прыгледзеўся да якутаў, іх стаўленьня да роднай мовы і культуры. І думаю, што не шкодзіла б нам шмат у чым павучыцца ў гэтага невялікага народа.
Якуцкая мова. як лінгвісты кажуць — младапісьменная. Літаратурная мова склалася толькі ў пасьлярэвалюцыйныя гады. Першы верш на якуцкай мове быў напісаны ў 1900 годзе.
Лексычны склад якуцкай мовы не надта шырокі. Найбагацейшы слоўнік, складзены нашым земляком Э. Пякарскім, налічвае каля трыццаці тысяч слоў. Шмат запазычаньняў з рускай мовы. Яшчэ на пачатку 1920-х гадоў пачынальнік якуцкай літаратуры Аляксей Кулакоўскі налічыў у якуцкай мове болей за 2300 запазычаных рускіх слоў. Сярод іх і такія простыя, як “стол”, “вилка”, “ложка”, “здорово”, “пока” (у сэнсе “да пабачэньня”), “спасибо”, “пожалуйста”. Але ніводзін якут не лічыць з гэтай прычыны сваю мову горшай, чым руская.
Якуцкая мова гучыць на вуліцах Якуцка гэтак жа часта, як і руская. Можна сказаць болей: якуты, якія валодаюць роднай мовай, між сабой размаўляюць выключна па-якуцку, не зважаючы на тое, колькі побач іншамоўцаў: адзін або дваццаць.
Не ведаю ніводнага якута з кіраўнікоў рэспублікі, які б не валодаў роднай мовай. Пры сустрэчах гэтых кіраўнікоў з пісьменьнікамі гутарка вядзецца звычайна па-якуцку...
[С. 5.]
г. Якуцк.
[С. 12.]
/Літаратура і Мастацтва. Мінск. № 38. 22 верасьня 1989. С. 5./
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz