środa, 19 sierpnia 2026

ЎЎЎ 109-1. Адубарыя Ігідэйка. Эдуард Пякарскі ў жыцьцяпісах. Сш. 109-1. 2016-1. Койданава. "Кальвіна". 2026.






 

                                          СЛАВУТЫЯ ЗЕМЛЯКІ НА КАРЦЕ СЬВЕТУ

                                                             Асабістыя вяршыні

    На ніве лінгвістычнай навукі пакінуў значны сьлед і ўраджэнец Смалявіцкага раёна Мінскай вобласьці Эдуард Пякарскі, які першы адкрыў сьвету скарбніцу якуцкай мовы. За ўдзел у рэвалюцыйным таварыстве «Зямля і воля» Пякарскі ў 1881 годзе быў адпраўлены ў ссылку ў Якуцію. Пачаўшы вывучаць якуцкую мову па неабходнасьці, ён быў зьдзіўлены яе багацьцем і самабытнасьцю. Наш суайчыньнік зьяўляецца аўтарам шэрагу этнаграфічных прац, складальнікам акадэмічнага выданьня «Узоры народнай літаратуры якутаў». Галоўная праца жыцьця Эдуарда Пякарскага – трохтомны “Слоўнік якуцкай мовы” – перавыдаецца да гэтага часу. Прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі Рэспублікі Саха (Якуція) адзначаюць, што з гадамі гэтая праца не толькі не траціць сваёй актуальнасьці, а, наадварот, набывае яшчэ большае значэньне. Пякарскага лічаць у гэтым далёкім краі «бацькам якуцкай літаратуры». Яго імя носіць вуліца ў горадзе Якуцку.

    Аксана Мыцько.

    /Беларуская думка. Штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны часопіс. № 2. Мінск. 2016. С. 36./

 
























Brak komentarzy:

Prześlij komentarz