НЯВЫДУМАННЫЯ АПАВЯДАННІ
ПАДАРУНАК З ЯКУЦІІ
Часам, калі надараецца патрэбны настрой, я падыходжу да кніжных паліц уласнай бібліятэкі і бяру ў рукі то адну, то другую кнігу. Яны — як добрыя субяседнікі: аб многім напомняць, пра многае раскажуць. Пестрака, Астрэйкі, Бялевіча, Шамякіна, Брыля... Аўтараў некаторых ужо няма сярод нас, але цёплыя надпісы на тытульных старонках уваскрашаюць дні, калі меў шчасце сустрэцца з гэтымі людзьмі, дружыць, слухаць.
Вось кніжка выдатнага савецкага педагога Васіля Аляксандравіча Сухамлінскага “Чалавек непаўторны”. Выдадзена выдавецтвам “Моладзь”. Прыслаў яе Сухамлінскі з Украіны, з вядомага сёння на ўсю краіну Паўлыша ў шэсцьдзесят пятым годзе, каб напомніць аб сардэчнай сустрэчы ў Літвінавіцкай школе — на радзіме Лепяшынскага на Кармяншчыне. Цёплая і запамінальная была сустрэча. На дзіва сардэчны і таленавіты быў чалавек. На жаль, як часта гэта бывае, зразумеем поўнасцю мы гэта, калі чалавека ўжо сярод нас няма.
Але не пра тое я хачу тут нагадаць.
Не памятаю, з якой нагоды я атрымаў ліст з далёкай Якуціі ад пісьменніка Івана Ласкова. Ён паведамляў, што сам родам з Гомельшчыны. А як закончыў Літаратурны інстытут імя Горкага, ледзь не ўладкаваўся ў “Гомельскую праўду”. Тады мог бы працаваць поруч са мной. Ды лёс распарадзіўся іначай. Родных на Гомельшчыне ў Івана нікога не засталося, і ён паехаў на радзіму жонкі — у Якуцк.
Суровую прыроду паўночнага краю Ласкоў шчыра і назаўсёды палюбіў. А што прырода надта суровая, пацвярджае хоць бы такі факт з аднаго яго ліста: у адну з зім ніводная пакаёвая кветка ў яго кватэры не выжыла, акрамя сталетніка.
Вядома ж, Іван Ласкоў творча працуе, выдае кнігі і ў Бсларусі. і ў Якуціі. Адну з іх — “Івановы” — аўтар даслаў мне. У яе апавяданнях Іван расказвае пра працавіты. сумленны народ, пра суровую і прыгожую прыроду Поўначы, пра тое, як хораша адчувае чалавек у дружнай сям’і народаў нашай краіны. І калі чытаў гэту кнігу Ласкова (ён пісаў яе па-беларуску, потым перакладаў на рускую мову), мне яшчэ больш агіднымі здаваліся енкі ізгояў, што некалі бяздумна пакінулі маці-Радзіму, а пасля ўмольваюць, каб ім дазволілі вярнуцца назад. Моляць назойліва і пакаянна. I спавядаюцца ў сваіх грахах...
У пісьмах Ласкоў расказвае, што ў Літінстытуце займаўся ў семінары Льва Озерава, а з нашым земляком, вядомым савецкім паэтам Дзмітрыем Кавалёвым не раз сустракаўся ў Маскве. Ён пісаў водгук на яго дыпломную работу.
Не ўтрымаюся, каб не прывесці вытрымкі з Іванавага ліста ад 23 красавіка 1979 года. “Нарэшце пацяплела і ў нас, — піша ён, — хоць снег яшчэ ляжыць. Крыгаход на Лене будзе 13-20 мая. Гэтага дня мы ўсе чакаем нецярпліва...”
Уяўляю, як у доўгую зімовую ноч да пісьмовага стала садзіцца чалавек і ў сваіх творах пачынае расказваць пра адважных аленяводаў, паляўнічых на нерпу, маржоў. А ў суседнім пакоі яго сын беражліва пераліствае чарговы том Беларускай Савецкай Энцыклапедыі: ён нарадзіўся у Якуцку, але добра чытае па-беларуску. Працуе і жонка Ласкова — вядомая якуцкая пісьменніца...
Міхась Даніленка
/Гомельская праўда. Гомель. № 2. 3 студзеня 1984. С. 4./
Іван Антонавіч Ласкоў нарадзіўся 19 чэрвеня 1941 года ў абласным горадзе Гомель Беларускай ССР ў сям’і рабочага. Бацька, Ласкавы Антон Іванавіч, украінец з Палтаўшчыны, які уцёк адтуль у 1933 годзе ў Гомель, ратуючыся ад галадамору, працаваў на гомельскай цукеркавай фабрыцы “Спартак”, у чэрвені 1941 году пайшоў на фронт і прапаў без зьвестак. Маці, Юлія Апанасаўна, якая нарадзілася ў былой Мінскай губэрні і да вайны працавала тэлеграфісткай у Гомелі, неўзабаве з маленькім дзіцем пераехала да сваякоў ў вёску Беразякі Краснапольскага раёну Магілёўскай вобласьці, дзе працавала у калгасе, памерла ў 1963 годзе. З Беразякоў, у якіх жыў да 1952 года, Ваня Ласкоў дасылаў свае допісы ў піянэрскія газэты, пачаў спрабаваць сябе ў паэзіі. З 1953 года Ласкоў выхоўваўся ў Магілёўскім спэцыяльным дзіцячым доме. Пасьля заканчэньня з залатым мэдалём сярэдняй школы, ён у 1958 годзе паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, а ў 1966 годзе на аддзяленьне перакладу ў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве, які скончыў у 1971 годзе з чырвоным дыплёмам. Ад 1971 года па 1978 год працаваў у аддзеле лістоў, потым загадчыкам аддзела рабочай моладзі рэдакцыі газэты “Молодежь Якутии”, старшым рэдактарам аддзела масава-палітычнай літаратуры Якуцкага кніжнага выдавецтва (1972-1977). З 1977 году ён старшы літаратурны рэдактар часопіса “Полярная звезда”; у 1993 г. загадвае аддзелам крытыкі і навукі. Узнагароджаны Ганаровай Граматай Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета ЯАССР. Сябра СП СССР з 1973 г. Памёр пры загадкавых абставінах 29 чэрвеня 1994 г. у прыгарадзе Якуцка.
Юстына Ленская,
Койданава
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz