[Ипполит Казимирович Климович род. 5 (17) мая 1868 г. в Минской губернии Российской империи, врач, организатор в системе здравоохранения, надворный советник (1904). Из потомственных дворян Минской губернии. Окончил курс мед. наук в Московском ун-те со степенью лекаря. Высочайшим приказом о гражданских чинах зачислен в запас чиновников воен.-мед. ведомства по Московскому уезду (1896). Титулярный советник (1901), коллежский асессор (1901). В связи с началом русско-японской войны (1904-1905) призван из запаса, направлен в Челябинск, в запасной полевой госпиталь № 109, где работал старшим ординатором (1904). Гл. врач 1-го Челябинского сводного госпиталя (1905), затем гл. врач 1-го Челябинского запасного госпиталя, организованного из расформированных 1-го и 2-го челябинских сводных госпиталей (1905-1906), где прошли лечение ок. 3 тыс. больных и раненых военнослужащих. Участвовал в организации госпиталей в Челябинске. Его деятельность способствовала предотвращению распространения инфекционных заболеваний в войсках. Приказом по Челябинской внутр. эвакуационной комиссии Климович уволен в запас воен.-мед. чинов (1906). Награжден орденом Св. Станислава 3-й степ. (1906).]
Іван Антонавіч Ласкоў нарадзіўся 19 чэрвеня 1941 году ў абласным месьце Гомель Беларускай ССР (СССР) ў сям’і рабочага. Бацька, Ласкавы Антон Іванавіч, украінец з Палтаўшчыны, які уцёк адтуль у 1933 годзе ў Гомель, ратуючыся ад галадамору, працаваў на гомельскай цукеркавай фабрыцы “Спартак”, у чэрвені 1941 году пайшоў на фронт і зьнік без зьвестак. Маці, Юлія Апанасаўна, якая нарадзілася ў былой Мінскай губэрні і да вайны працавала тэлеграфісткай у Гомелі, неўзабаве з маленькім дзіцем пераехала да сваякоў ў вёску Беразякі Краснапольскага раёну Магілёўскай вобласьці, дзе працавала у калгасе, памерла ў 1963 годзе. З Беразякоў, у якіх жыў да 1952 году, Ваня Ласкоў дасылаў свае допісы ў піянэрскія газэты, пачаў спрабаваць сябе ў паэзіі. Ад 1953 году Іван Ласкоў выхоўваўся ў Магілёўскім спэцыяльным дзіцячым доме. Пасьля заканчэньня з залатым мэдалём сярэдняй школы, ён у 1958 годзе паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, а ў 1966 годзе на аддзяленьне перакладу ў Літаратурны інстытут імя Максыма Горкага ў Маскве, які скончыў у 1971 годзе з чырвоным дыплёмам ды пераехаў на радзіму сваёй жонкі, якуцкай пісьменьніцы Валянціны Гаўрыльлевай. Ад 1971 году працаваў у аддзеле лістоў, потым загадчыкам аддзела рабочай моладзі рэдакцыі газэты “Молодежь Якутии”, старшым рэдактарам аддзелу масава-палітычнай літаратуры Якуцкага кніжнага выдавецтва. Ад 1977 году ён старшы літаратурны рэдактар часопісу “Полярная звезда”, у 1993 годзе загадвае аддзелам крытыкі і навукі. Узнагароджаны Ганаровай Граматай Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета ЯАССР. Сябра СП СССР ад 1973 г. Памёр пры загадкавых абставінах 29 чэрвеня 1994 году ў прадмесьце Якуцку.
Юстына Ленская,
Койданава
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
.png)
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz